Сэйду Кейта
малійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэйду Кейта (па-француску: Seydou Keita; нар. 16 студзеня 1980 году, Бамако, Малі) — былы малійскі футбаліст, паўабаронца. Вуступаў за нацыянальную зборную Малі. Стрыечны брат футбаліста Магамэда Сысако.
Remove ads
Кар’ера
Распачаў прафэйсійную кар’еру за футбольны клюб «Алімпік» (Марсэль) у верасьні 1999 годзе, але ў хуткім часе быў прададзены ў «Ляр’ен». У «Ляр’ене» Кейта быў адным зь лідэраў каманды, чым зацікаў сабой шэраг францускіх клюбаў. У «Лянсе» Сэйду быў назначаны капітанам клюбу. 11 ліпеня 2007 году Кейта перайшоў у склад гішпанскага клюбу «Сэвільля». 26 траўня 2008 году быў набыты «Барсэлёнай» за 14 млн эўра, стаўшы першым малійцам у гісторыі клюбу.
Remove ads
Дасягненьні
«Ляр’ен»:
- Уладальнік Кубка Францыі па футболе: 2002
«Сэвільля»:
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі па футболе: 2007
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2009, 2010, 2011
- Уладальнік Кубка Гішпаніі па футболе: 2009, 2012
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі па футболе: 2009, 2010, 2011
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2009, 2011
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2009, 2011
- Пераможца клюбнага чэмпіяната сьвету: 2009, 2011
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads