Малі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Малі
Remove ads

Рэспу́бліка Малі́ (па-француску: République du Mali) — краіна ў Заходняй Афрыцы бяз выхаду да мора. Мяжуе з Альжырам на поўначы, Нігерам на ўсходзе, Буркіна-Фасо і Кот д’Івуарам на поўдні, Гвінэяй на паўднёвым захадзе, Сэнэгалам і Маўрытаніяй на захадзе. Плошча — 1,24 млн км², насельніцтва — 14,5 млн чал. Сталіца — Бамака.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Малійская імпэрыя ў часе найбольшага росквіту

Даўней тэрыторыя Малі ўваходзіла ў склад трох заходнеафрыканскіх імпэрыяў, якія кантралявалі транссахарскі гандаль золатам, сольлю, рабамі і іншымі каштоўнасьцямі[1]. Гэтыя сахельянскія царствы ня мелі ані вызначаных межаў, ані пэўных этнічных адметнасьцяў[1]. Першай утварылася імпэрыя Гана, якая ў 1078 была заваяваная Альмаравідамі[2].

Пазьней у верхавінах ракі Нігер утварылася імпэрыя Малі, якая дасягнула піку магутнасьці ў XIV стагодзьдзі. У выніку ўнутраных інтрыг імпэрыя заняпала і ў рэшце рэшт была замененая імпэрыяй сангаяў. Каляпс гэтай дзяржавы ў 1591 быў выкліканы набегам мараканцаў пад даводзтвам Джудар-пашы[2]. З падзеньнем імпэрыі Сангай значнасьць рэгіёну як скрыжаваньня гандлёвых шляхоў скончылася.

Напрыканцы XIX стагодзьдзя Малі стала францускай калёніяй. Да 1905 року большасьць яе тэрыторыі ўваходзіла ў склад Францускага Судану[2].

У 1959 року Францускі Судан (пад назвай Суданская рэспубліка) і Сэнэгал аб’ядналіся ў фэдэратыўную дзяржаву. 20 чэрвеня 1960 Фэдэрацыя Малі атрымала незалежнасьць ад Францыі, а пасьля таго як у жніўні 1960 року Сэнэгал выйшаў зь яе складу, 22 верасьня быў абвешчаны сувэрэнітэт Рэспублікі Малі. Першым яе прэзыдэнтам быў абраны Мадзіба Кейта, які ўвёў у дзяржаве аднапартыйны рэжым, сацыялістычную арыентацыю і правёў нацыяналізацыю[2].

19 лістапада 1968 рэжым Кейты, за якім краіна перажывала эканамічны заняпад, быў скінуты ў выніку бяскроўнага перавароту вайскоўцаў на чале з Муса Траарэ[3]. Дзень перавароту цяпер адзначаецца як нацыянальнае сьвята. Мілітарысцкі рэжым паспрабаваў рэфармаваць эканоміку, аднак гэтыя спробы былі сарваныя палітычнымі хваляваньнямі і спусташальнымі засухамі 1968—1974 рокаў, падчас якіх ад голаду памерлі некалькі тысячаў чалавек[4]. Адбыліся студэнцкія хваляваньні і тры спробы пераваротаў, аднак рэжым Траарэ здушыў усе выступы.

Урад працягнуў спробы эканамічных рэформаў, што павялічыла незадаволенасьць насельніцтва. У адказ на патрабаваньні шматпартыйнай дэмакратыі рэжым пачаў нязначную палітычныю лібэралізацыю. У 1990 року пачалі паўставаць аб’яднаныя палітычныя рухі, а ў паўночных рэгіёнах пачаліся выбухі этнічнага гвалту[3].

У студзені 1991 року былі жорстка здушаныя мірныя студэнцкія выступы, што спрычыніла новую хвалю пратэстаў. З 22 да 26 сакавіка ў местах і нават вёсках па ўсім Малі адбываўся ўсенародны страйк, вядомы як Сакавіцкая рэвалюцыя. У Бамака жаўнеры адкрылі па дэманстрантах агонь на паразу, што прывяло да выбуху беспарадкаў. У краіне было агалошанае надзвычайнае становішча і ўведзеная камэнданцкая гадзіна. Нягледзячы на гібель прыкладна 300 чалавек, мірныя пратэстоўцы працягвалі цягам гэтых сакавіцкіх дзён выходзіць на вуліцы Бамака з патрабаваньнямі сыходу дыктатара і ўвядзеньня дэмакратычных нормаў[5].

26 сакавіка на загад прэзыдэнта Мусы Траарэ вайскоўцы ізноў прымянілі гвалт у дачыненьні да дзясяткаў пратэстоўцаў. Пазьней за гэтае рашэньне Траарэ і тры ягоныя памагатыя былі прыгавораныя да сьмяротнага пакараньня. Аднак вялікая колькасьць вайскоўцаў адмовіліся выконваць загад і перайшлі на бок пратэстоўцаў. У абед 26 сакавіка падпалкоўнік Амаду Тумані Турэ абвясьціў па радыё пра арышт дыктатара. У выніку Сакавіцкае рэвалюцыі быў сфармаваны пераходны ўрад, дазволеная дзейнасьць палітычных партыяў і прынятая новая канстытуцыя[3]. 26 сакавіка адзначаецца ў Малі як дзень памяці пра трагічныя падзеі і пра забітых[6].

У 1992 на першых дэмакратычных выбарах прэзыдэнта перамог Альфа Ўмар Канарэ, а ў 1997 быў пераабраны на другі тэрмін. У 2002 прэзыдэнтам стаў герой паўстаньня 1991 року генэрал Амаду Тумані Турэ[7]. У гэты пэрыяд Малі стала адной з палітычна і сацыяльна стабільных дзяржаваў у Афрыцы[8].

У Малі дагэтуль захоўваецца рабства: каля 200 000 чалавек знаходзяцца ва ўласнасьці іншых людзей.

Remove ads

Адміністрацыйны падзел

Малі падзелена на 8 абласьцей і асобную сталічную акругу Бамака.

Больш інфармацыі Вобласьць, па-француску ...
Remove ads

Геаграфія

З плошчай 1 240 000 км² Малі займае 24 месца ў сьвеце. Краіна ня мае выхаду да мора, мае субтрапічны, сухі клімат. Значны ўплыў на клімат аказвае Сахара. Паверхня краіны ў асноўным гэта пяшчаныя раўніны, якія пераходзяць у савану на поўдні, у даліне ракі Нігер.

Эканоміка

У Малі разьвіта горназдабываючая прамысловасьць, у асноўным здабыча дыямэнтаў, золата і фасфарытаў. Прамысловыя прадпрыемствы ў асноўным харчовай галіны, пераапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, рыбы. Сельская гаспадарка — гэта ў асноўным разьвядзеньне козаў, авечак, вярблюдаў. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: арахіс, бавоўна. Імпарт краіны складаецца з прадукцыі цяжкага машынабудаваньня, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасьці, транспартнага абсталяваньня.

Remove ads

Дэмаграфія

Этнічны склад насельніцтва Малі выглядае наступным чынам:

  • Мандэ — 50% (Бамбара, Малінке, Санінке);
  • Пеўл (Фула/Фулані) — 17%;
  • Вольтанік — 12%;
  • Туарэгі і муры — 10%;
  • Сангаі — 6%;
  • астатнія — 5%.

Рэлігійны склад: 90% мусульмане, 9% паганцы, 1% хрысьціяне.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads