Сэкешфэхэрвар

места ў Вугоршчыне From Wikipedia, the free encyclopedia

Сэкешфэхэрвар
Remove ads

Сэкешфэхэрвар (па-вугорску: Székesfehérvár) — места ў Вугоршчыне, адміністрацыйны цэнтар мэд’е Фэер. Насельніцтва на 2010 год — 101 973 чалавекі. У сярэднявеччы места было каралеўскай рэзыдэнцыяй і адным з найбуйнейшых местаў краіны. Тут былі каранаваныя 37 каралёў і 39 каралеў, у 15 Сэкешфэхэрвары пахаваны 15 манархаў.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Вугорскае «Szek» аналагічна нашаму, беларускаму — «пасад». Якое, у сваю чаргу, тое ж самае, што й трон — знак царскай славы й магутнасьці. А яшчэ — месца знаходжаньня кіравальнага васпана. «Feher» у перакладзе з вугорскага — «белы». І апошні складнік — «Var», што азначае «места».

Усё разам атрымліваецца «Белае пасадніцкае (каралеўскае) места». Сэкешфэхэрвар — першая вугорская сталіца, якую ў 972 году сярод цяжкапраходных балот і багны заклаў князь Гёза. Толькі тады места звалася на лацінскі манер — «Альба Рэгія». Што, зрэшты, значыць практычна тое ж самае, што і вугорскі варыянт — «белае каралеўскае места».

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads