Сэксалёгія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэксалё́гія (лац. sexus + грэц. λόγος — «плоць» + «вучэньне») — навука аб фізыялягічных, псыхалягічных і грамадзкіх баках плоцевых функцыяў чалавека. Грунтуецца на злучэньні мэдыцыны з грамадазнаўствам, псыхалёгіяй, пэдагогікай і філязофіяй. Змыкаецца з сэксапаталёгіяй праз вывучэньне праявы плоцевай патрэбы паводле ўплыву грамадзкага асяродзьдзя, нормы і адхіленьняў у плоцевых паводзінах.
Remove ads
Мінуўшчына
У 20 ст. вылучылася ў самастойную навуку праз вывучэньне адхіленьняў плоцевага жыцьця лекарамі. Заснавальнікамі навукі сталіся прафэсар псыхіятрыі Венскага ўнівэрсытэту Рыхард Крафт-Эбінг (1840—1902), швайцарскі нэўрапатоляг Агюст Фарэль (1848—1931), Зыгмунд Фройд (1856—193]) і нямецкі дэрматоляг-вэнэроляг Іван Блох (1872—1922). Пазьней веды аб міжплоцевых адрозьненьнях і ўзаемінах пашырыліся праз дасьледаваньні ў эмбрыялёгіі, эндакрыналёгіі, нэўрафізыялёгіі, эвалюцыйнай біялёгіі і гінэкалёгіі[1].
Remove ads
Беларусь
Першым сэксолягам у Беларусі ў 1974 годзе стаў Зьміцер Капусьцін, які зьяўляецца кіраўніком Беларускай сэксалягічнай асацыяцыі ад часу яе стварэньня[2]. На 2011 год у краіне налічвалася 8 сэксолягаў у абласных псыханэўралягічных дыспансэрах[3].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads