Сэра Партэньнё Асунсьён
парагвайскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Сэ́ра Партэ́ньнё» (па-гішпанску: Cerro Porteño) — парагвайскі футбольны клюб з гораду Асунсьён. Быў заснаваны ў 1912 годзе. Лічыцца адным з самых пасьпяховых і папулярных футбольных клюбаў краіны[1]. Галоўным супернікам клюбу ўважаецца каманда «Алімпія», матчы паміж імі называюцца Парагвайскае дэрбі. Клюб аніколі не пакідаў найвышэйшага дывізіёну.
Remove ads
Гісторыя
«Сэра Партэньнё» быў заснаваны 1 кастрычніка 1912 году Сусанай Нуньес і групай маладых людзей, якія жадалі стварыць новы футбольны клюб. На момант заснаваньня каманды сытуацыя ў Парагваі была напружанай, а нестабільнасьць ва ўрадзе была выкліканая гарачым суперніцтвам паміж двума вядучымі палітычнымі партыямі, як то Калярада і Лібэральнай партыяй. Праз напружанасьць заснавальнікі клюбу пастанавілі выкарыстаць колеры абедзьвюх партыяў, як то чырвоны і сіні, на знак адзінства і сяброўства паміж парагвайцамі. Пазьней белы колер быў выкарыстаны на шортах, каб спалучыць усе колеры парагвайскага сьцяга. Сваю назву клюб атрымаў ад бітвы паміж войскамі Буэнас-Айрэса і парагвайскай арміяй у раёне ўзгорка Сэра-Мбаэ, названага ў гонар гэтай бітвы як Сэра-Партэньнё. Гэтая бітва, якая адбылася 19 студзеня 1811 году, скончылася перамогай парагвайцаў.
За гады існаваньня клюб выйграў значную колькасьць нацыянальных чэмпіянатаў. Аднак выступы каманды характарызуюцца бракам перамог на міжнародных турнірах, не зважаючы на некалькі добрых сэзонаў у Кубку Лібэртадорэс. «Сэра Партэньнё» шматкроць трапляла ў паўфінал турніру у 1973, 1978, 1993, 1998, 1999 і 2011 гадах, але прабіцца далей у фінал высілкаў не хапала.
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Парагваю: 34
- 1913, 1915, 1918, 1919, 1935, 1939, 1940, 1941, 1944, 1950,
- 1954, 1961, 1963, 1966, 1970, 1972, 1973, 1974, 1977, 1987,
- 1990, 1992, 1994, 1996, 2001, 2004, 2005, 2009(а), 2012(а), 2013(к),
- 2015(а), 2017(к), 2020(а), 2021(к)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads