Алімпія Асунсьён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алімпія Асунсьён
Remove ads

«Алі́мпія» (па-гішпанску: Olimpia) — парагвайскі футбольны клюб з гораду Асунсьён. У складзе клюбу маюцца каманды ў розных відах спорту, у тым ліку па футболе, рэгбі і баскетболе. Назва клюбу, зафундаванага ў 1902 годзе, паходзіць ад ідэі ягонага галоўнага стваральніка нідэрляндца Вільяма Паатса, які жыў у Парагваі і лічыцца бацькам парагвайскага футболу.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

23 лістапада 1901 году, перад стварэньнем клюбу «Алімпія», Вільям Паатс зарганізаваў першы матч паміж дзьвюма камандамі сваіх вучняў, чым выклікаў жаданьне ў маладых людзей стварыць спартовую каманду ў Парагваі[1]. «Алімпія» была зафундаваная 25 ліпеня 1902 году і ёсьць найстарэйшай футбольнай камандай у Парагваі. У той вечар было прапанавана тры назвы для клюбу, сярод якіх былі «Парагвай», «Эспарта» і «Алімпія». Канчатковае рашэньне прыняў сам Паатс, які абраў назву «Алімпія» ў гонар грэцкага гораду Алімпія, дзе нарадзіліся Алімпійскія гульні[2].

Thumb
Чэмпіёнскі склад 1912 году.

Першы нацыянальны чэмпіянат у Парагваі адбыўся ў 1906 годзе, адразу пасьля стварэньня Парагвайскай футбольнай асацыяцыі. Толькі ў 1912 годзе «Алімпія» ўпершыню стала чэмпіёнам краіны, сустрэўшыся ў фінале з «Соль дэ Амэрыка». У тым жа годзе быў заснаваны галоўны супернік «Алімпіі» — клюб «Сэра Партэньнё». Пасьля некалькіх перамог у 1910-х гадах наступным вялікім дасягненьнем «Алімпіі» сталі тры чэмпіёнствы запар у 1927, 1928 і 1929 гадах, калі «Алімпія» стала першай парагвайскай камандай, якая здабыла тры тытулы запар. Гэтае ж дасягненьне каманда паўтарыла ў 1936, 1937 і 1938 гадах. 1940-я гады былі цяжкімі для «Алімпіі», бо дружына мела дрэнныя вынікі цягам большай часткі дзесяцігодзьдзя. Тым ня менш, у 1947 і 1948 гадах «Алімпія» рабілася чэмпіёнам краіны.

Пасьля няўдалых часоў 1940-х гадоў «Алімпія» пачала ўмацоўваць сваё дамінаваньне ў парагвайскай лізе, калі ў сярэдзіне 1950-х гадоў прэзыдэнтам клюбу стаў Мануэль Фэрэйра Соса. За ягоны тэрмін клюб набыў некалькіх ключавых гульцоў, якія прывялі «Алімпію» да рэкордных пяці запар чэмпіёнскіх тытулаў з 1956 па 1960 гады[3]. Каманда таксама ўпершыню дасягнула міжнароднага посьпеху, калі ў 1960 годзе ў першым розыгрышы Кубка Лібэртадорэс асунсьёнцы трапілі ў фінал, дзе саступілі «Пэньяролю». Абраньне новага прэзыдэнта клюбу Асвальда Дамінгеса Дыба ў 1975 годзе стала ключавой у гісторыі «Алімпіі». Новы прэзыдэнт запрасіў на пасаду трэнэра Люіса Кубільлю, які прывёў «Алімпію» да перамогі ў Кубку Лібэртадорэс 1979 году, калі парагвайцы ў фінале перагулялі аргентынскі «Бока Хуніёрс». Посьпех «Алімпіі» не абмяжоўваўся толькі міжнароднай арэнай, то бок з 1978 па 1983 гады каманда выйграла рэкордныя шэсьць запар тытулаў чэмпіёнаў краіны.

Падпісаньне парагвайца Оскара Амарыльлі стала для «Алімпіі» пазытыўным крокам. Каманда дакрочыла да фіналу Кубка Лібэртадорэс 1989 году, але саступіла калюмбійскаму «Атлетыка Насьяналю». Ужо праз год «Алімпія» ўзяла рэванш у калюмбійцаў у паўфінале Кубка Лібэртадодрэс, а ў фінале была мацней за эквадорскую «Барсэлёну». У тым жа годзе «Алімпія» згуляла ў фінале Міжкантынэнтальнага кубка ў Японіі супраць найлепшай каманды Эўропы «Міляну», зазнаўшы паразу зь лікам 3:0. Дасягненьне ўсіх вышэйзгаданых міжнародных тытулаў у 1979 і 1990 гадах зрабіла «Алімпію» адной з самых паважаных камандаў паўднёваамэрыканскага футболу. У 1991 годзе «Алімпія» ў трэці раз запар дайшла да фіналу Кубка Лібэртадорэс, але ня здолела даць рады «Колё-Колё», прагуляўшы зь лікам 3:0.

Remove ads

Дасягненьні

  • Чэмпіён Парагваю: 47
1912, 1914, 1916, 1925, 1927, 1928, 1929, 1931, 1936, 1937,
1938, 1947, 1948, 1956, 1957, 1958, 1959, 1960, 1962, 1965,
1968, 1971, 1975, 1978, 1979, 1980, 1981, 1982, 1983, 1985,
1988, 1989, 1993, 1995, 1997, 1998, 1999, 2000, 2011(к), 2015(к),
2018(а), 2018(к), 2019(а), 2019(к), 2020(к), 2022(к), 2024(к)
  • Уладальнік Кубка Парагваю: 1
2021
  • Уладальнік Супэркубка Парагваю: 1
2021
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads