Сэрвач (возера)

возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сэрвач (возера)
Remove ads

Сэрвач — возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці. Плошча — 4,55 км². Найбольшая глыбіня — 5,2 м. Даўжыня — 3,83 км. Найбольшая шырыня — 2,89 км. Даўжыня берагавой лініі — 12,9 км. Аб’ём вады — 12,9 млн м³. Плошча вадазбору — 51,8 км².

Возера
Сэрвач
Thumb
Панарама Сэрвачы
Возера Сэрвач
КраінаБеларусь
Плошча4,55 км²
Плошча вадазбору51,8 км²
Максымальная глыбіня5,2 м
Найбольшая даўжыня3,83 км
Найбольшая шырыня2,89 км
Даўжыня берагавой лініі12,9 км
Вышыня над узроўнем мора176 м[1]
Аб’ём вады12,9 млн. м³
Каардынаты55°01′52″ пн. ш. 27°34′09″ у. д.
Сэрвач на мапе Беларусі
Thumb
Сэрвач
Сэрвач
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Знаходзіцца ў басэйне ракі Сэрвач (выцякае з возера), за 18 км на паўночны захад ад г. Докшыцы, каля вёсак Вешняе і Шантараўшчына, на тэрыторыі гідралягічнага заказьніку «Сэрвач».

Remove ads

Характарыстыка

Схілы катлавіны вышынёй 1—3 м. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя. Пойма забалочаная, пад хмызьняком, на 3 пераходзіць у забалочаную, парослую лесам нізіну. Дно выслана сапрапелем, на поўначы — торфам; мелкаводзьдзе пясчанае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расьліннасьці 15—120 м, пашырана да глыбіні 1,5—2 м[2].

Шырыня літаралі ва ўсходнім плесе вагаецца ад 30 да 450 м, сублітараль пакатая, а рэчышча мае сподакападобную форму. У заходняй частцы глыбіні ўзрастаюць з захада на ўсход, выдзяляюцца падняцьце і два заглыбленьні; паўночнае — з максымальнай глыбінёй 5,2 м. Асноўная частка катлавіны прыходзіцца на глыбіні 2—3 м. Паводле тыпу праточнасьці зьяўляецца слабапраточным возерам[3].

Шырыня літаралі ва ўсходнім плесе вагаецца ад 30 да 450 м, сублітараль пакатая, а рэчышча мае сподакападобную форму. У заходняй частцы глыбіні ўзрастаюць з захада на ўсход, выдзяляюцца падняцьце і два заглыбленьні; паўночнае — з максымальнай глыбінёй 5,2 м. Асноўная частка катлавіны прыходзіцца на глыбіні 2—3 м. Паводле тыпу праточнасьці зьяўляецца слабапраточным возерам[3].

Агульная мінэралізацыя вады складае 150—160 мг/л. Донныя адкладаньні прадстаўленыя бузой тонкадэтрытавай з высокім утрыманьнем арганічнага рэчыва. Яе магунасьць дасягае 6—7 м, сярэдняя 3,7—3,9 м[3].

Арганічны сьвет

Возера Сэрвач багата на расьліннасьць. Шырыня паласы надводных макрафітаў дасягае 80—100 м, глыбіня распаўсюджваньня — да 3 м. Асноўнымі прадстаўнікамі зьяўляюцца трысьнёг, чарот, радзей хвошч. З расьлінаў з плавальным лісьцем распаўсюджаныя жоўты гарлачык, белы гарлачык, драсён земнаводны; з пагружаных — урэчнікі, рагалісьцік, эладэя[3].

Фітаплянктон возера Сэрвач дужа разнастайны, зафіксавана 88 відаў водарасьцяў, біямасай 2,35 г/м3. Дадзеныя па зааплянктоне характарызуюць Сэрвач як сярэднекормны вадаём. Выяўленыя 19 відаў, пераважаюць весланогія ракападобныя. Агульная біямаса зааплянктона 1,5 г/м3[3].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads