Сэрвач (прыток Вяльлі)

рака ў Беларусі, правы прыток Вяльлі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сэрвач (прыток Вяльлі)
Remove ads

Сэ́рвач — рака ў Беларусі, правы прыток Вяльлі (басэйн Нёману). Цячэ ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці, Мядзельскім і Вялейскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 85 км. Плошча вадазбору 1105 км². Выдатак вады ў вусьці 7,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads
Remove ads

Асноўныя прытокі

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Выцякае на паўднёвым захадзе з возера Сэрвачы Докшыцкага раёну, упадае ў Вялейскае вадасховішча на паўднёвым усходзе ад вёскі Людвінова Вялейскага раёну.

Даліна ў верхняй і месцамі ў сярэдняй плыні невыразная, на астатнім працягу трапэцападобная; яе шырыня 1,5—2,5 км, месцамі звужаецца да 0,6—1 км. Абалона двухбаковая, слабаперасечаная, у верхняй плыні забалочаная, тарфяністая, на астатнім працягу сухая, пясковая. Рэчышча моцназьвілістае, у сярэдняй плыні на працягу 1,8 км каналізаванае, у верхняй — моцна зарастае; шырыня яго ў верхняй плыні — 2—5 м, у сярэдняй і ніжняй 15—25 м, месцамі да 40 м.

Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Каля вёскі Людвінова сажалка (плошча 0,1 км²). У маляўнічых мясьцінах нізоўя ракі зона адпачынку Вялейка[1].

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads