Сэфі Ата
нігерыйская пісьменьніца, драматург From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэфі Ата (па-ангельску: Sefi Atta) — нігерыйская пісьменьніца і драматург.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Лагасе, сталіцы Нігерыі, пятым дзіцем у сям’і. Яе бацька Абдул Азіз Ата быў сакратаром фэдэральнага ўраду да сваёй сьмерці ў 1972 годзе. З гэтага часу Сэфі гадавала яе маці.
Першую адукацыю атрымала ў Каралеўскім коледжы (анг. Queen’s College) ў Лагасе і Мілфілдзкай школе (анг. Millfield School) у Ангельшчыне. У 1985 яна скончыла Бірмінггэмскі ўнівэрсытэт і практыкавалася ў якасьці дыплямаванага бухгальтара. У 1994 разам з сваім мужам пераехала з Ангельшчыны ў Злучаныя Штаты. Яны маюць адну дачку.
На дадзены момант Сэфі Ата жыве ў Мэрыдане, штат Місысыпі, са сваім мужам і дачкой.
Remove ads
Творчасьць
Сэфі Ата пачала пісаць яшчэ працуючы ў Нью-Ёрку бухгальтарам. У 2001 яна ўдзельнічала ў творчай праграме для пісьменьнікаў у Лос-Анджэлесе. Апавяданьні Сэфі Аты ўпершыню былі надрукаваныя ў такіх часопісах, як «Los Angeles Review», «Mississipi Review» і «World Literature Today».
У 2005 яе дэбютнае апавяданьне «Усё будзе добра» (анг. Everything Good Will Come) было апублікавана ў Злучаных Штатах, Ангельшчыне і Нігерыі. Яе зборнік апавяданьняў «Навіны з дому» (анг. News From Home) у 2008 быў апублікаваны ў Нігерыі, у 2009 — у Ангельшчыне і ў наступным годзе ў ЗША. Яе кнігі былі перакладзены на некалькі моваў сьвету.
Будучы таксама і драматургіняй, яе радыёпастановы трансьляваліся па BBC, і ў 2005 яе п’еса «Engagement» была пастаўлена на сцэне MUSON Centre у Лагасе.
Remove ads
Узнагароды
У 2005 годзе Сэфі Ата выйграла прэмію International PEN David T.K.Wong Prize for Short Fiction for Twilight Trek; перамога суправаджалася грашовай узнагародай у £7500. У 2006 яе апавяданьне «Усё будзе добра» выйграла прэмію па афрыканскай літаратуры імя Воле Шайінка з грашовым прызам у $20 000. У 2009 апавяданьне «Навіны з дому» выйграла прэмію «Noma» ў галіне публікацыяў у Афрыцы, што суправаджалася грашовай узнагародай у $10 000.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads