Сядзіба Патоцкіх (Бярэзань)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сядзіба Патоцкіх (Бярэзань)
Remove ads
Remove ads

Сядзіба Патоцкіх — помнік архітэктуры першай паловы XIX стагодзьдзя ў Бярэзані. Знаходзіцца на правым беразе ракі Бярэзіны, на гістарычнай Палацавай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Сядзіба Патоцкіх
Thumb
Палац Патоцкіх, рэканструкцыя аўтэнтычнага выгляду
КраінаБеларусь
МестаБярэзань
Каардынаты53°50′10″ пн. ш. 27°33′13″ у. д.
Архітэктурны стыльклясыцызм
Сядзіба Патоцкіх на мапе Беларусі
Thumb
Сядзіба Патоцкіх
Сядзіба Патоцкіх
Сядзіба Патоцкіх на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваная сядзіба ў Бярэзані будавалася ў першай палове XIX ст. і знаходзіўся ў валоданьні Патоцкіх.

За савецкім часам да 1970-х гадоў у будынку палаца разьмяшчалася школа, потым склад. Пазьней ён ніяк не выкарыстоўваўся і прыйшоў у занядбаны стан.

Архітэктура

Палац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. У цэнтры галоўнага фасада на 4 пілёнах разьмяшчаецца мэзанін, завершаны трыкутным франтонам. Дом апярэзваецца прафіляваным карнізам з дэнтыкуламі. Цэнтральным акцэнтам дваровага фасада ёсьць паўкруглы эркер, накрыты сферычным купалам і вэртыкальна падзелены паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Міжпаверхавы роўны пояс дзеліць фасады на два ярусы. Прастакутныя аконныя праёмы аздабляюцца руставанымі лучковымі броўкамі. Сымэтрыю будынку парушае 2-павярховая прыбудова да паўднёвай тарцовай часткі.

Усярэдзіне мае калідорны плян, у якім вылучаюцца цэнтральны вэстыбюль і круглая парадная заля. Міжпаверхавыя сходы разьмяшчаюцца асымэтрычна ў паўночным канцы калідору[1].

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Набярэжная, 1

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads