Бярэзань
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бярэ́зань — места ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Адміністрацыйны цэнтар Бярэзінскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 11 629 чалавек[2]. Знаходзіцца за 101 км ад Менску, на аўтамабільнай дарозе Менск — Магілёў. Рачная прыстань.
Remove ads
Бярэзань Любашанская — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захавалася сядзіба Патоцкіх у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.
Remove ads
Назва
Тапонім Бярэзань утварыўся ад назвы ракі Бярэзіны[3].
Традыцыйная гістарычная назва места — Бярэзань[4]. Доктар філялягічных навук, прафэсар Фёдар Янкоўскі паказвае на тое, што мясцовыя жыхары здаўна звалі паселішча няйнакш як Бярэзань[5][6]. Гэтая назва ўжывалася ў БССР да палітычнай рэформы беларускага правапісу 1933 году (таксама сустракалася форма Беразынь[7]). Цяперашняя афіцыйная назва места — Беразіно. Яна ўтварылася ад расейскай назвы Березино[8] і ёсьць перакручваньнем традыцыйнай назвы, відаць, на манер расейскай вёскі Барадзіно (Маскоўская вобласьць), таксама вядомай падзеямі вайны 1812 году[9]. У нарматыўным даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» традыцыйная гістарычная назва Бярэзань фіксуецца як варыянтная форма. Гэта значыць, што пры жаданьні мясцовых жыхароў і ўладаў яна можа стаць нарматыўнай.
У ранейшыя часы, каб пазьбегнуць блытаніны з аднайменным мястэчкам у Харэцкай воласьці (Бярэзань Горная), мела назву Бярэзань Любашанская, Бярэзань Ігуменская[10] або Бярэзань Дольная.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Бярэзань як мястэчка Любашанскага староства Віленскага ваяводзтва датуецца 7 чэрвеня 1501 году. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва[11].
У сярэдзіне XVI ст. Бярэзань знаходзілася ў валоданьні Сапегаў. Адзін з прадстаўнікоў роду Казімер Леў Сапега, на той час маршалак дворны, 24 верасьня 1641 году заснаваў тут драўляны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (будаваньне вялося да 1644 году)[12]. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе мястэчка на пэўны час трапіла пад маскоўскую акупацыю.
У 1668 годзе кароль і вялікі князь Ян Казімер надаў Бярэзані прывілей на штотыднёвы торг і штогадовыя кірмашы. З 1671 году маёнткам валодалі Тышкевічы. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) 16—17 ліпеня 1708 году каля мястэчка праз раку Бярэзіна перапраўляўся з сваімі войскамі кароль Швэцыі Карл XII.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бярэзань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ігуменскага павету. Маёнтак перайшоў да Патоцкіх. У вайну 1812 году мястэчка і яе ваколіцы сталі арэнай баявых дзеяньняў. У 1-й палове XIX ст. у Бярэзані працавала суконная мануфактура. На 1858 год тут было 459 будынкаў, на 1892 год працавалі бровар, канатная фабрыка, млын. Купцы зь Бярэзані гандлявалі дрэвам, пянькой, прадуктамі з смалы. Паводле зьвестак перапісу 1897 году, існавалі расейская народная вучэльня, школа, аптэка, паштова-тэлеграфная кантора.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Бярэзань занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Бярэзань на малюнках К. Заўэрмільха, 1918 год
- Агульны выгляд
- Вуліца да царквы
- Званіца
- У мястэчку
- Драўляныя дамкі
- Разьбяны дэкор
- Брама
- Рака Бярэзіна ў разводзьдзе
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бярэзань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[13]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Бярэзань увайшла ў склад Беларускай ССР ўвайшла ў склад БССР. У жніўні — ліпені 1920 году мястэчка займалі польскія войскі. 17 ліпеня 1924 году Бярэзань стала цэнтрам раёну (з 25 сьнежня 1962 да 6 студзеня 1965 году ў Ігуменскім раёне) Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 году — Менскай акругі. У студзені 1938 году мястэчка ўвайшло ў склад Магілёўскай, 20 верасьня 1944 году — Менскай вобласьці. 27 верасьня 1938 году Бярэзань атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 3 ліпеня 1941 да 3 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
7 сакавіка 1968 году Бярэзань атрымала статус места. 22 лістапада 2007 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб і сьцяг.
- Места на старых здымках
- Агульны выгляд з боку Бярэзіны
- Сядзіба Патоцкіх з боку Бярэзіны
- Сядзіба Патоцкіх
- Касьцёл
- На Касьцельным пляцы
- Вуліца Паложынская
- Вуліца Гандлёвая
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XIX стагодзьдзе: 1858 год — 1086 чал.; 1880 год — 3181 чал.; 1897 год — 4987 чал.
- XX стагодзьдзе: 1930 год — 2968 чал.[14]; 1939 год — 4,8 тыс. чал.[15]; 1968 год — 6,4 тыс. чал.[16]; 1970 год — 6,9 тыс. чал.; 1989 год — 12,7 тыс. чал.[15]; 1995 год — 13,3 тыс. чал.[17]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 12,9 тыс. чал.; 2007 год — 12,8 тыс. чал.; 2009 год — 12 020 чал.[18]; 2014 год — 11 907 чал.[18]; 2016 год — 11 832 чал.[19]; 2017 год — 11 698 чал.[20]; 2018 год — 11 672 чал.[21]; 2019 год — 11 629 чал.[2]
Адукацыя
У Бярэзані працуюць 3 сярэднія і музычная школы.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.
Культура
Дзеюць дом культуры, кінатэатар, 2 бібліятэкі.
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Інтэрнацыянальная вуліца | Папоўшчына вуліца |
Кастрычніцкая вуліца | Ігуменская вуліца |
Лясных вуліца | Школьная вуліца |
Менская вуліца | Менская вуліца |
Набярэжная вуліца | Палацавая вуліца |
Піянэрская вуліца | Паложынская вуліца |
Савецкая вуліца | Пракошынская вуліца |
Чырвонарамейская вуліца | Салдацкая вуліца[22] |
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, паліўнай, лёгкай прамысловасьці.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура

Спыніцца можна ў гасьцініцы «Беразіно»[23].
Славутасьці
- Вінакурня (ХІХ)
- Могілкі юдэйскія
- Сядзіба Патоцкіх (XIX ст.)
Страчаная спадчына
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1802)
- Сынагога (ХІХ ст.)
- Царква (ХІХ ст.)
Асобы
- Аляксандар Парвус (1867—1924) — дзяяч сацыял-дэмакратычнага руху, публіцыст
- Яўген Сідаровіч (нар. 1928) — навуковец у галіне фізыялёгіі, экалёгіі, інтрадукцыі расьлінаў і ахове навакольнага асяродзьдзя
- Рыгор Старобінец (1910—2001) — хімік, сябар-карэспандэнт АН Беларусі (1969), Заслужаны дзяяч навукі Беларусі (1980)
- Станіслаў Шостак (1898—1961) — беларускі і польскі вайсковец, палкоўнік, адзін з арганізатараў бранятанкавых войскаў у міжваеннай Польскай Рэспубліцы
- Ізраіль Элентух (1913—?) — гісторык мастацтваў і мастацтвазнаўца
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads