Сяды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяды (па-летувіску: Seda) — горад у паўночнай Летуве, у Мажэйкаўскім раёне Цельшыцкага павету. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 1,2 тыс. чалавек. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Горад аддалены ад Мажэек на 24 км на паўднёвы ўсход.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Сяды ўзгадваюцца ў гістарычных крыніцах у XIIІ стагодзьдзі. З ХV стагодзьдзя каля гораду праходзіла мяжа паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівонскім ордэнам. У 1655 годзе Сяды атрымалі прывілей на правядзеньне кірмашоў. Паселішча хутка разьвівалася, таму што мела важнае гандлёвае значэньне на шляху паміж Лівоніяй і Жамойцю. У 1780 годзе Сяды атрымалі Магдэбурскае права. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Сяды трапілі ў склад Расейскай імпэрыі. Пасьля паўстаньня 1831 году, паселішча было канфіскаванае ў іх гаспадароў Сапегаў і стала дзяржаўным уладаньнем. У 1950 годзе Сяды паўторна атрымалі гарадзкія правы.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads