Мажэйкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мажэ́йкі (лет. Mažeikiai) — места ў Летуве, на рацэ Віндаве. Адміністрацыйны цэнтар Мажэйкаўскага раёну Цельшыцкага павету. Насельніцтва на 2018 год — 33 281 чалавек (восьмае колькасьцю насельніцтва места краіны). Знаходзяцца каля мяжы з Латвіяй.
Мажэйкі — даўняя вёска гістарычнай Жамойці.
Remove ads
Назва
Мазека або Мазіка (Mazecha, Mazika) — імя германскага паходжаньня[1]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[2].
Remove ads
Гісторыя
Упершыню ўпамінаюцца ў 1335 годзе: у хроніцы Лівонскага ордэна гаворыцца пра выправу ордэнскага войска, у час якой разрабавалі землі князя Мажэйкі.
Пачалі хутка разьвівацца ў 1869 годзе, калі тут прайшла галіна чыгункі Вільня — Лібава. У 1893 годзе ў Мажэйках было 13 крамаў і 5 броварняў. У 1894 годзе тут збудавалі царкву, у 1902 годзе — касьцёл, а ў 1906 — лютэранскую кірху.
У 1924 годзе Мажэйкі атрымалі статус места.
Remove ads
Эканоміка
Прамысловы цэнтар на поўначы Летувы, тут знаходзіцца нафтапераапрацоўчае прадпрыемства «Mažeikių Nafta».
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads