Сямён Мікульскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сямё́н Пятро́віч Міку́льскі (15 верасьня [ст. ст. 3 верасьня] 1896, в. Ківачына Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні — 8 траўня 1964, Масква) — савецкі вайсковы дзяяч, генэрал-лейтэнант (1944).
Remove ads
Жыцьцяпіс
У імпэратарскім войску з 1915, скончыў 2-ю Маскоўскую школу прапаршчыкаў. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце, камандзір пяхотнай роты, падпаручнік.
З 1918 у Чырвонай Арміі, удзельнік грамадзянскай вайны (1918—1920). Удзельнічаў у баёх на Заходнім фронце, у здушэньні паўстаньня ў Тамбоўскай губэрні. З 15 лістапада 1921 да 31 сакавіка 1922 камандаваў 15-й Сыбірскай кавалерыйскай дывізіяй[1].
Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1929), апэратыўны факультэт гэтай акадэміі (1934).
1939—1940 — удзельнік савецка-фінляндзкай вайны. З 27 красавіка 1940 да 28 верасьня 1941 — камандзір 142-й стралковай дывізіі.
У нямецка-савецкую вайну на Ленінградзкім, Волхаўскім, Карэльскім, 3-м Прыбалтыйскім і 2-м Беларускім франтох. Камандзір дывізіі, начальнік штаба 23-й арміі (1 кастрычніка 1941 — 23 студзеня 1942), 2-й ударнай арміі (12 лістапада — 15 сьнежня 1942), намесьнік камандоўцы арміяй і войскамі Волхаўскай апэратыўнай групы, камандзір 3-га стралковага корпусу, 99-га стралковага корпусу (3 чэрвеня — 29 сьнежня 1944), 40-га гвардзейскага стралковага корпусу, камэндант м. Гданьск.
У 1948 скончыў Ваенную акадэмію Генштабу, выкладчык гэтай акадэміі ў 1946—1955 роках. З сакавіка 1955 року ў запасе.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Леніна
- 4 ордэны Чырвонага Сьцяга
- Ордэн Кутузава 1-й ступені (21 ліпеня 1944)
- Ордэн Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені (2 лістапада 1944)
- Ордэн Суворава 2-й ступені
- Мэдалі
Вайсковая кар’ера
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads