Ківачына
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ківа́чына[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шарашэўскага сельсавету.
Remove ads
Мінуўшчына
За расейскім часам — у Белавескай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3].
Вёска была спаленая падчас Другой сусьветнай вайны.
29 траўня 2015 году Шарашэўскі пасялковы савет, у які ўваходзіла вёска, ператвораны ў сельсавет[4].
Насельніцтва
- 2010 год — 39 чалавек
- 1999 год — 76 чалавек
Транспарт
Каля вёскі праходзіць аўтамабільная дарога Р81 Пружаны — мяжа Рэспублікі Польшча.
Турыстычная інфармацыя
Ля вёскі знаходзіцца камень-сьледавік (валун з адбіткам чалавечай нагі або рукі)[5] зь дзьвюма ямкамі. Паводле паданьня, гэтыя сьляды пакінула Сьвятая Дзева, якая адпачывала на камені падчас падарожжа ў Ерусалім з малым Хрыстом на руках[6]. Лічыцца, што дажджавая вада ў ямках ніколі не высыхае і дапамагае ад ліхаманкі[7].
Асобы
- Канстанцін Дронь — беларускі паэт[8].
- Сямён Мікульскі — савецкі вайсковец, генэрал-лейтэнант.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads