Сямён Шарэцкі
беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сямён Гео́ргіевіч Шарэ́цкі (нарадзіўся 23 верасьня 1936 году, в. Лаўрышава Наваградзкага ваяводзтва, цяпер Наваградзкі раён) — беларускі дзяржаўны дзяяч, трэці старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Адукацыя
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ (1970). Кандыдат эканамічных навук (1972), доктар эканамічных навук (1984), прафэсар (1989). Акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996), чалец-карэспандэнт Расейскай сельскагаспадарчай акадэміі, акадэмік Украінскай акадэміі аграрных навук і Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналёгіяў.
Remove ads
Працоўная дзейнасьць
Працаваў намесьнікам старшыні (з 1959), старшынём калгасу «Зорка» (з 1963), старэйшым выкладчыкам (1970—1976), загадчыкам катэдрай «Эканоміка і арганізацыя сельскагаспадарчай вытворчасьці» ў ВПШ (з 1976), старшынём калгасу «Чырвоны Сьцяг» Валожынскага раёну Менскай вобласьці (1984—1993).
Палітычная дзейнасьць
У 1993 саветнік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Старшыня створанай ім жа Аграрнай партыі Беларусі (з 1994).
Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (з 1995). З студзеня па лістапад 1996 году Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь.
Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня, якія не прызналі вынікаў рэфэрэндуму 24 лістапада 1996 г., працягвалі дзейнасьць у выгнаньні.
21 ліпеня 1999 дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня, прыхільнікі Канстытуцыі рэдакцыі 1994 году, прызначылі Шарэцкага в. а. прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. З канца ліпеня 1999 Сямён Шарэцкі жыў у Вільні, лічыўся легітымным кіраўніком Беларусі; яму была прадстаўленая дзяржаўная ахова.
Цытаты
![]() |
Справа ў тым, што ў Расеі, якая павіншавала Лукашэнку з перамогай, нічога не мяняецца да лепшага. А яна — стрыжань усіх дыктатарскіх рэжымаў. Памятаю, у нас у дзяцінстве ў кампаніі былі два хлопцы: невялікага расточку Сяргей і здаравяка Міша. І калі Сяргей з кімсьці задзіраўся, яго папросту маглі скруціць і выкінуць з клубу. Але Міша за яго заўсёды заступаўся, і яго не чапалі. Так і ў Беларусі — ёсьць Расія, якая заўсёды абароніць[1]. | ![]() |
![]() |
І паглядзіце, якія ў Расеі развагі? Памятаеце, калі Пуціну задалі пытаньне пра прэзыдэнцкія выбары і пра магчымага канкурэнта Мядзьведзева, ён адказаў: маўляў, а мы зь ім сядзем і дамовімся. Пра якую дэмакратыю пасьля гэтага можна казаць? У Амэрыцы такое немагчыма...[1] | ![]() |
Remove ads
Бібліяграфія
- Трагедыя Беларусі, Або што такое сапраўдны лукашызм. Мінск, 1998. -96 с.
- Наш беларускі дом. Лёс нацыі на еўрапейскім скрыжаванні. Мінск: Бацькаўшчына, 1999. -270 с. ISBN: 985-6026-14-8
- Іх лёсы звязаны з Вільняй. Вільня, 2002.
- Абаронім наш дом - Беларусь. Вільня: ULA, 2002.
- Семён Шарецкий. Лукашизм и его преступления. — Сан-Франциско: California Office Service, 2021. — 176 с. — ISBN 978-0-578-85744-2
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads