Сяргей Ёрш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Івана́віч Ёрш (нарадзіўся 29 лютага 1972 у Слоніме) — беларускі гісторык, журналіст.
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1989 скончыў слонімскую СШ № 1. У 1994 — гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя М. Танка. У 1994—1995 служыў у беларускім войску.
З 1995 па 1997 працаваў дырэктарам Народнага музэю СШ № 4 Слоніма, пасьля да 2001 журналістам газэтаў «Газэта Слонімская», «День» (2002), «Наша Ніва» (2002—2004).
Выдаўца газэт «Голас камбатанта» (Слонім-Менск, 2000—2001), «Наша вера» (Слонім, 2000), часопісу «Слонімскі край» (2000) ды інш. Адзін з выдаўцоў часопіса «Беларускі Рэзыстанс».
Дасьледуе беларускі нацыянальны супраціў 1940—1950-х гадоў, гісторыю Беларускай грэка-каталіцкай царквы, гісторыю Слонімшчыны.
Remove ads
Творчасьць
Кнігі
- «Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі» (Слонім-Менск, 1998)
- «Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік» (у сааўтарстве; Менск, 1999)
- «Рыцар Свабоды. Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі як ідэоляг і арганізатар беларускага нацыянальнага антынацыскага Супраціву» (Менск, 2004)
- Сяргей Ёрш, Сяргей Горбік. «Беларускі супраціў» (Львоў, 2006)
Брашуры
- «Слонімшчына антысавецкая» (Слонім, 1999)
- «Беларуская партызанка» (Менск, 1999), «Маладзёжны незалежніцкі рух на Слонімшчыне (гістарычны нарыс)» (пад псэўданімам «Міхась Гутар», Слонім, 2000)
- «Усевалад Родзька. Правадыр беларускіх нацыяналістаў» (Менск, 2001)
- «Беларускі нацыяналізм. Даведнік» (пад псэўданімам «Пятро Казак», Менск, 2001)
- «Генэрал вызвольнага фронту» (пад псэўданімам «Ян Каваль», Менск, 2002)
- Сяргей Ёрш, Лескець Сяргей. «Была вайна... З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву» (Менск, 2003)
Remove ads
Прэміі
- Ляўрэат прэміі імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру за кнігу «Вяртаньне БНП» (1998)[1]
- Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў «За ўсталяваньне свабоды прэсы на Беларусі» (1998)
Сям’я
Жанаты, мае дачку Рагнеду. Жыве ў Менску.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads