Сяргей Антончык
беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Анто́нчык (нарадзіўся 1 красавіка 1956 году ў мястэчку Плешчаніцы Лагойскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі палітык.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Працаваў гальванікам, апаратчыкам Менскага вытворчага аб’яднаньня імя Леніна (цяпер Белвар).
Адзін з арганізатараў і лідэраў рабочага руху Беларусі, што зарадзіўся ў 1989 годзе, актыўны ўдзельнік страйку працоўных у красавіку 1991 году. Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (1990—1995), сябра Апазыцыі БНФ.
Быў у складзе антыкарупцыйнай парлямэнцкай камісіі, якую ўзначальваў Аляксандар Лукашэнка. Пасьля абраньня Лукашэнкі прэзыдэнтам выступіў на сэсіі Вярхоўнага Савету 20 сьнежня 1994 году з дакладам аб карупцыі ў атачэньні прэзыдэнта[1]. Газэты, якія вырашылі яго надрукаваць, выйшлі зь «белымі плямамі». Па выніках дакладу кіраўнік справаў прэзыдэнта Іван Ціцянкоў падаў пазоў аб абароне гонару і годнасьці, які Антончык прайграў, ягоная маёмасьць была часткова канфіскаваная.
У красавіку 1995 году быў зьбіты разам зь іншымі дэпутатамі Апазыцыі БНФ падчас галадоўкі ў залі парлямэнту[2].
У жніўні таго ж 1995 году падчас страйку супрацоўнікаў(uk) Менскага мэтрапалітэну, нягледзячы на дэпутацкі імунітэт, быў затрыманы й больш як суткі пратрыманы на тэрыторыі спэцыяльнай часткі ўнутраных войскаў.
У 2001 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзыдэнты[3], аднак 19 ліпеня зьняў сваю кандыдатуру на карысьць Міхайлы Марыніча[4].
Пазьней займаўся стварэньнем незалежных прафсаюзаў. Увосень 2004 году яго пакаралі 15 суткамі арышту, прызнаўшы вінаватым у правядзеньні «несанкцыянаванага сходу» ва ўласнай кватэры.
Мае жонку, траіх дзяцей, унукаў[5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads