Сяргей Астапчук
беларускі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Ігаравіч Астапчук (19 сакавіка 1990, Наваполацак — 7 верасьня 2011, Яраслаўская вобласьць) — беларускі і расейскі хакеіст — левы нападнік.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Хакейная школа: «Хімік» з Наваполацку (у якой гуляў яго бацька Ігар Астапчук), «Дынама Масква» і «Спартак». Першы трэнэр — Андрэй Корабаў. Выступаў за юнацкія і моладзевыя клюбы «Хімік» — 88, «Спартак» — 90 (2002—2006), «Лякаматыў» — 2 (2006—2008), «Rouyn-Noranda Huskies» (2008—2010), «Локо» (з 2009).
З 2007 па 2011 гуляў таксама за КХЛ «Лякаматыў».
7 верасьня 2011 году загінуў у катастрофе Як-42 пад Яраслаўлем пры ўзьлёце з аэрапорту «Тунашна» разам з камандаю «Лякаматыў Яраслаўль».
Астапчук адначасова валодаў беларускім і расейскім пашпартамі. Апошнім часам вельмі спадзяваўся, што фэдэрацыя хакею зможа дамовіцца зь «Лякаматывам», каб яму дазволілі гуляць за беларускую зборную. Па прылёце ў Менск хакеіст мусіў сустрэцца з галоўным трэнэрам беларускай зборнай Кары Хэйкіля[1]. Пахаваны ў Менску на Кальварыйскіх могілках.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads