Кальварыйскія могілкі
могілкі ў Менску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кальвары́йскія мо́гілкі — могілкі ў Менску, самыя старыя з захаваных у горадзе. Налічваюць больш за 30 000 пахаваньняў.
| могілкі | |
Кальварыйскія могілкі  | |
Брама Кальварыйскіх могілак  | |
| Краіна | Беларусь | 
| Горад | Менск | 
| Каардынаты | 53°54′28.72″ пн. ш. 27°30′15.34″ у. д. | 
| Першае згадваньне | кан. XVIII стагодзьдзя | 
| Дата заснаваньня | 1808 | 
| Статус | Ахоўваецца дзяржавай | 
Кальварыйскія могілкі на мапе Беларусі Кальварыйскія могілкі  | |
Remove ads
Гісторыя
Могілкі ўзьніклі ў XVIII ст. Спачатку тут хавалі больш багатых, потым усіх гараджанаў.
У часе сталінскіх рэспрэсіяў тут адбываліся адзіночныя расстрэлы, трупы закапвалі ў існуючыя магілы, ці паміж іх[1].
У 1990 годзе рашэньнем Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту комплекс усіх збудаваньняў разам з пахаваньнямі ўключаны ў дзяржаўны сьпіс помнікаў горадабудаўніцтва й архітэктуры Менску. У 2001 годзе Кальварыйскія могілкі атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі як аб’ект міжнароднага значэньня.
З 1967 году для пахаваньняў закрытыя. Аднак паводле заканадаўства пры наяўнасьці неабходных санітарна-тэхнічных умоваў магчымае пахаваньне побач з раней памерлымі блізкімі сваякамі й шлюбнікамі. З 1990-х гадоў на могілках адбываюцца камэрцыйныя захаваньні[2], пры гэтым часам зносяцца старыя магілы.
Remove ads
Касьцёл
У цэнтры могілак разьмешчаны Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа. Пабудаваны ў 1839 годзе з бутавага каменю на месцы драўлянага касьцёлу, разабранага ў 1830 годзе. У 1899 годзе адрамантаваны. У 1930-я гады закрыты. Да 1984 году выкарыстоўваўся пад мастацкія майстэрні. Пасьля рамонту вернуты вернікам. Касьцёл — помнік архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Аднанефавы храм, накрыты двухсхільным дахам. Над нартэксам узвышаецца масіўная квадратная ў пляне вежа. Інтэр’ер быў упрыгожаны абразамі мастака Яна Дамеля (каля 1840 году). Пад усім будынкам скляпеністая крыпта, у якой пахаваныя мастак Ян Дамель і біскуп Матэвуш Ліпскі.
Remove ads
Брама


Вароты Кальварыйскіх могілак, узьведзеныя ў першай палове XIX ст., зьяўляюцца ўзорам брамы ў стылі клясыцызму. Брама пабудаваная ў 1830 годзе на сродкі Юрыя Кабылінскага ў гонар сваёй памерлай жонкі.
Гэта манумэнтальны сьцяна з паўцыркульнымі праёмамі: вялікім, сярэднім і двума невялікімі, разьмешчанымі сымэтрычна. Плоскасьць брамы дзеліцца карнізам на два ярусы. Ніжні ярус упрыгожаны рустам, верхні — ляпной геральдыкай. Вянчае браму магутны карніз, які надае кампазыцыі пэўную статычнасьць.
Сярод пахаваных на могілках

На могілках знаходзяцца пахаваньні:
- салдат напалеонаўскай арміі,
 - палонных аўстрыйскіх салдатаў, якія памерлі ў гады Першай сусьветнай вайны,
 - польскіх салдатаў, якія загінулі падчас польска-савецкай вайны 1919—1920 гг.
 - савецкіх салдат, якія загінулі ў гады Другой сусьветнай вайны (142 брацкія магілы),
 - 3000 жыдоў зь менскага гета (пахаваньні часоў Другой сусьветнай вайны),
 - ахвяраў рэвалюцыйнага тэрору,
 - палітыкаў, паэтаў, мастакоў і многіх іншых.
 
Асобы
- Вячаслаў Адамчык (1933—2001) — беларускі празаік, драматург, кінасцэнарыст
 - Алесь Асташонак (1954—2004) — беларускі літаратар, перакладчык
 - Сяргей Астапчук (1990—2011) — беларускі й расейскі хакеіст — левы нападнік
 - Гаўрыла Віер (1890—1964) — мастак
 - Яўген Гарэлік (1938—2005) — беларускі журналіст, дасьледнік гістарычных падзеяў Другой сусьветнай вайны й сталінскіх рэпрэсіяў
 - Ніна Гілевіч (1931—2003) — беларускі лінгвіст, выкладчыца БДУ. Жонка Ніла Гілевіча
 - Ян Дамель (1780—1840) — маляр, прадстаўнік мастацкай школы Віленскага ўнівэрсытэту
 - Пятро Драчоў (1937—2005) — беларускі мастак, графік
 - Вацлаў Іваноўскі (1880—1943) — беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч
 - Юры Кабылінскі (1778(?)—1858) — сакратар Менскага дваранскага дэпутацкага сходу, літаратар, мастак, мэцэнат і калекцыянэр. Дакладнае месца пахаваньня на могілках невядомае
 - Уладзіслаў Казлоўскі (1896—1943) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, паэт. Адзін з арганізатараў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі й Беларускай народнай самапомачы
 - Генадзь Кісялёў (1931—2008) — беларускі гісторык, літаратуразнавец, пісьменьнік і археограф
 - Яўген Кулік (1937—2002) — беларускі мастак пасьляваеннага пэрыяду, аўтар эталёну гербу «Пагоня» ў якасьці дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гг.
 - Матэвуш Ліпскі (1769—1841) — грэка-, а пасьля рыма-каталіцкі дзяяч, біскуп
 - Ян Баляслаў Луцкевіч (1831—1895) — штаб-капітан расейскае арміі, паўстанец 1863—1864 гг., бацька Яна і Антона Луцкевічаў
 - Аляксандар Люцко (1941—1997) — заснавальнік і першы рэктар Міжнароднага інстытуту радыеэкалёгіі імя А. Сахарава
 - Ян Матусевіч (1948—1998) — беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, сьвятар
 - Ян Неслухоўскі (ён жа Янка Лучына; 1851—1897) — беларускі паэт-дэмакрат, мысьляр
 - Іван Навуменка (1925—2006) — беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец
 - Канстантын Палікарповіч (1889—1963) — беларускі археоляг
 - Алесь Пісьмянкоў (1957—2004) — беларускі паэт, эсэіст, перакладчык
 - Аляксандар Сіпайла (1854—1886) — каталіцкі сьвятар
 - Галіна Сяржаніна (1930—2008) — навуковец-біёляг
 - Алесь Траяноўскі (1925—2005) — беларускі пісьменьнік, літаратуразнаўца, перакладчык
 
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
