Сяргей Астрэйка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Адамавіч Астрэ́́йка (9 ліпеня 1912 году, вёска Коласаўшчына Слуцкага павету Менскай губэрні, Расейская імпэрыя, цяпер у Капыльскім раёне Менскай вобласьці — 14 верасьня 1937 году, Чалябінская вобласьць, РСФСР) — беларускі паэт.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 9 ліпеня 1912 году ў в. Коласаўшчына Слуцкага павету Менскай губэрні (цяпер у Капыльскім раёне Менскай вобласьці).
У 1928—1930 навучаўся ў Менскім пэдагагічным тэхнікуме. Пасьля сканчэньня працаваў літаратурным рэдактарам выданьняў беларускага НДІ прамысловасьці. З 1932 году — навуковы супрацоўнік Інстытуту мовы, літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР, працаваў у Камісіі па складаньні слоўнікаў.
23 лютага 1933 году быў арыштаваны органамі ДПУ БССР па справе «Беларускай Народнай Грамады» і сасланы ў г. Ірбіт Сьвярдлоўскай вобласьці. Ізноў арыштаваны 14 жніўня 1937 году. 13 верасьня вынесены сьмяротны прысуд. Расстраляны 14 верасьня 1937 году.
Рэабілітаваны ў 1956 годзе.
Remove ads
Творчасьць
Вершы пачаў пісаць падчас вучобы ў сямігодцы. У 1928 годзе па рэкамендацыі Ц. Гартнага вершы С. Астрэйкі зьявіліся ў газэце «Чырвоная зьмена». Паэму С. Астрэйкі «Бэнгалія» ўхваліў Я. Купала. У свае часы яе называлі «антысавецкай», бо меркавалася, што, апісваючы змаганьне бэнгальцаў з брытанскімі каланізатарамі, Астрэйка непасрэдна меў на ўвазе Беларусь. Кавалак з паэмы «Бэнгалія», якая лічылася страчанай, быў знойдзены ў сямейным архіве Аліны Алексенкі ў 2018 годзе[1]. Рыхтаваўся да выданmня паэтычны зборнік «Смарагды кроз», які не выйшаў. Рамантычная паэма «Смарагды кроз» — роздум пра шляхі развіцmця роднага краю — апублікаванаz ў 1990 годзе. У ссылцы зрабіў пераклад «Яўгена Анегіна» А. Пушкіна (рукапіс не зьбярогся).
Remove ads
Творы
- [Вершы] // Полымя. 1965, № 8;
- [Вершы] // Дзень паэзіі. Мн., 1965;
- Смарагды кроз: (Паэма) // Шляхам гадоў. Мн., 1990.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads