Сяргей Давідовіч

беларускі паэт і мастак-жывапісец From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сярге́й Фёдаравіч Давідо́віч (20 ліпеня 1942, Карпілаўка) — беларускі паэт і мастак-жывапісец.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Біяграфія

Зь юнацкіх гадоў пераехаў у Менск. Працаваў у праваахоўных органах: прайшоў шлях ад сяржанта да палкоўніка. Скончыў Менскую Вышэйшую школу МУС (1982). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, старшынём камісіі Вярхоўнага Савету па пытаньнях галоснасьці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, сябрам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў (з 1994) і Беларускага саюзу мастакоў (з 1995).

Remove ads

Творчасьць

У 1990-х выдаў зборнікі вершаў «Спасьцігнуў я тайну», «Люстэрка лёсу», паэтычна-празаічныя кнігі «Нясу свой крыж», «Горкая кропля», напісаў больш за 30 паэм, сярод якіх «Зона», «Адкрыты ліст», «Маналёг», «Лёс лесу». Паводле М. Шавыркінай, паэзія Сяргей Давідовіча ўяўляе сабой «філязофскі роздум над нашым учора і сёньня, над лёсам народа, гэта балючыя пытаньні пра будучыню Бацькаўшчыны…»[1]. Асобныя вершы паэта пакладзеныя на музыку Яўгенам Глебавым, Ігарам Лучанком, Валерыем Івановым, Леанідам Захлеўным. Паводле ўласнай вершаванай паэмы напісаў сцэнар для беларускамоўнага фільма «Сьвежына з салютам» 2001 году[2].

Як мастак-жывапісец працуе ў жанры тэматычнай карціны-пэйзажа («Вясна», «Курапаты», «Лагойшчына», «Карпілаўка»), карціны грамадзянскай тэматыкі («Трэба выжыць, Беларусь», «Мама-выратавальніца», «Чарнобыльская пастка», «Першамай-86», «Чарнобыльскі гулівэр» і інш.)

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads