Карпілаўка (Лагойскі раён)

вёска ў Янушкавіцкім сельсавеце Лагойскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Карпілаўка (Лагойскі раён)
Remove ads

Карпі́лаўка[1]вёска ў Янушкавіцкім сельсавеце Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Даўняя ўласнасьць роду Лявіцкіх.

Хуткія факты

На ўскрайку вёскі знаходзяцца рэшткі сядзібы беларускага празаіка Ядвігіна Ш. (уваходзяць у Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь).

Remove ads

Гісторыя

Да 1832 году вёска належала Тэкле Лявіцкай. Гэта быў невялікі фальварак з адным селянінам і адным парабкам. 22 лютага 1832 году Карпілаўку купіў дзед беларускага празаіка Антона Лявіцкага (Ядвігіна Ш.) Франц Лявіцкі, і ў 1880-х гадох яе ўладальнікам стаў бацька пісьменьніка Іван Лявіцкі, Францаў сын[2].

Сядзіба Лявіцкіх

Thumb
Пагорак пры сядзібе Лявіцкіх у Карпілаўцы. Малюнак зроблены Ўладзіславам Галубком 14 лістапада 1916 году.

Пасьля сьмерці Івана Лявіцкага гаспадаром Карпілаўкі становіцца яго сын Антон, пазьней вядомы пад творчым псэўданімам Ядвігін Ш. У 1897 годзе, замест раней спаленага дома, ён будуе тут новы — драўляны, з мэзанінам і вэрандай[3], узводзіць вялікі на той час сад, прывозіць экзатычныя дрэвы: серабрыстыя таполі, канадзкія клёны, лістоўніцы і атуляе імі сваю сядзібу[4]. Тут зьбіраецца неблагаё бібліятэка, у якой, апрача польскіх, францускіх кніг, зьяўляюцца кнігі і беларускія, і пра Беларусь[4]. Маёнтак Ядвігіна Ш.[5] часта наведваў Янка Купала.[6] Знаёмства Купалы і Лявіцкага пачалося ў 1904 годзе і доўжылася шмат гадоў. У Карпілаўку да Лявіцкага Купала хадзіў спачатку з засьценку Селішчы, дзе жылі тады маці і сёстры Купалы, а з 1911 году з фальварку Акопы, што за 1,5 км празь лясок ад Карпілаўкі.[7] Менавіта ў Антона Лявіцкага малады паэт убачыў багаты збор беларускіх выданьняў, што перавярнула яго сьветапогляд. Лічыцца, што якраз тады Ядвігін Ш. пераканаў Купалу пісаць на беларускай мове[3]. Ядвігіна Ш. безь перабольшваньня называюць хросным бацькам Янкі Купалы ў літаратуры.[8] Пра сустрэчы зь Ядвігіным Ш. Купала пазьней успамінаў:

« У пэрыяд 1904—1906 гг. …я пазнаёміўся зь Ядвігіным Ш. (жылі мы па суседзтву). Гэта была для мяне вялікая падзея. Я ўпершыню сутыкнуўся з чалавекам, які быў ня толькі пісьменьнікам, але і пісаў па–беларуску. 3ь ім я вельмі зблізіўся. Ён мне шмат расказваў пра незнаёмыя мне дагэтуль пісьменьніцкія справы і г. д. Чалавек ён быў з вышэйшай адукацыяй (праўда, унівэрсытэту з-за рэвалюцыйных справаў не закончыў), прытым вельмі цікавым і дасьціпным субяседнікам[9] »

Адзіная дачка Ядвігіна Ш., Ванда Лявіцкая, пра сустрэчы яе бацькі зь Янкам Купалам успамінала:

« Купала прыходзіў да нас браць кнігі. Чытаў тату свае вершы і ў хуткасьці стаў друкаваць іх у «Нашай ніве». 3 татам яны вялі доўгія гутаркі… »

Увесну 1912 году Янка Купала першы раз чытаў тут нованапісаную п’есу «Паўлінка»[3]. І пасьля сьмерці гаспадара Карпілаўкі Купала неадноўчы наведваў гэты ўтульны дом. Янка Купала быў хросным бацькам унучак А. Лявіцкага — Люцыі і Алесі. Прыяжджаў сюды са сваёй жонкай, прывозіў сваім хрэсьніцам гасьцінцы[10].

Thumb
Дом Ядвігіна Ш. у Карпілаўцы. Малюнак-рэканструкцыя В. Маркаўца.

У Карпілаўцы гасьцявалі Ўладзіслаў Галубок, Зьмітрок Бядуля[3] і Максім Багдановіч[11].

Першы наскок сядзіба зьведала ў 1917 годзе, калі яе разрабавалі. Жонка пісьменьніка Люцыя Лявіцкая жыла тут да 1929 году пакуль яе не раскулачылі і фальварак ня быў канфіскаваны. Дом неўзабаве засялілі жыхарамі з навакольных хутароў — у ім жыло шэсьць сем’яў. У 1930-я гады сядзіба была разрабаваная і раскіданая дашчэнту[12]. Сучасныя вясковыя старажылы апісваюць гісторыю і выгляд колішняй сядзібы наступным чынам:

« А дому даўно няма. Як удаву ягоную з сынамі НКВД забрала, так і стаяў. Пакуль калхоз некуды яго не прадаў. А дом прыгожы быў, з балконам і рознакаляровымі вакенцамі. А пасьля яшчэ доўга нашы мужыкі падмуркі рылі. Усё нейкае золата шукалі[13] »

У 1992 годзе амаль праз шэсьцьдзясят гадоў, унучкі Лявіцкага — Люцыя ды Алеся прыязджалі наведаць радавое гнязду сваіх продкаў[12].

У цяперашні час ад сядзібы засталіся толькі фрагмэнты парку, рэшткі саду, крыніца і водная сыстэма. Нядаўна на месцы сядзібы ўсталяваны ахоўны знак.[8] На абсягу вёскі ўтвораны несанкцыянаваны сьметнік[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 1 чалавек
  • 1999 год — 2 чалавекі

Вядомыя выхадцы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads