Валеры Іваноў
беларускі палітычны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Іваноў.
Вале́ры Мікала́евіч Івано́ў (нарадзіўся ў 1955 годзе, в. Папехінка Клімавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці) — беларускі дзяржаўны дзяяч, намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі (2010—2012), намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, кіраўнік справамі прэзыдэнта Беларусі (2021—2022).
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1973 годзе скончыў Клімавіцкі саўгас-тэхнікум.
Працаваў галоўным заатэхнікам, старшынём калгасу «Кастрычнік», старшынём калгасаў імя Дзімітрава Круглянскага раёну, «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці.
У 1983 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1992 — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, у 2006 — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі.
1987—1997 — першы намесьнік старшыні Круглянскага райвыканкаму. 2002—2004 — старшыня Кіраўскага, 2004—2008 — Шклоўскага райвыканкамаў.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў 2 і 3 скліканьняў, намесьнік старшыні ПП НС РБ 4 скліканьня (2008—2010).
25 траўня 2010 — 28 сьнежня 2010 — першы намесьнік старшыні Менскага аблвыканкаму.
28 сьнежня 2010[1] да лютага 2012 году — намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі, курыраваў пытаньні сельскай гаспадаркі[2]. 28 лютага прызначаны дырэктарам Закрытага акцыянэрнага таварыства «Беларуская калійная кампанія»[3].
У кастрычніку 2012 году абраны сябрам Савету Рэспублікі 5 скліканьня ад Магілёўскай вобласьці.
Са сьнежня 2013 году да ліпеня 2021 году зьяўляўся старшынёй праўленьня Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.
8 ліпеня 2021 году прызначаны кіраўніком справамі прэзыдэнта Беларусі[4]. 18 жніўня 2022 году зьняты з пасады па асабістаму жаданьню ў сувязі са станам здароўя[5].
У сакавіку 2022 году Валеры Іваноў патрапіў пад санкцыі Канады[6].
Жанаты, мае двох дзяцей.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Пашаны, мэдалём «За працоўныя адзнакі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі й Расеі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads