Сяргей Жылкін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Фёдаравіч Жылкін (20 чэрвеня 1960, Орск — 15 лістапада 2008, Тальяці) — былы мэр гораду Тальяці, былы рэктар Тальяцінскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Remove ads
Біяграфія
З 1962 году жыў у г. Тальяці, дзе і скончыў Тальяцінскі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «інжынэр-электрамэханік». Пасьля заканчэньня інстытуту працаваў на АўтаВАЗе. Быў начальнікам штабу «Камсамольскага пражэктара». У 1990 годзе стаў старшынём райвыканкаму Аўтазаводзкага раёну г. Тальяці. У 1992 годзе стаў кіраўніком раённай адміністрацыі. У чэрвені 1994 году абраны мэрам г. Тальяці, у 1996 годзе перамагае на пераабраньнях. У 2000 годзе добраахвотна склаў зь сябе паўнамоцтвы мэра гораду. У 2001 годзе абіраецца рэктарам Тальяцінскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 2006 годзе абраны прэзыдэнтам тальяцінскага «Ротары-клюбу».
Скончыў Міжнародную школу кіраваньня Вялікабрытаніі, Акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзыдэнце РФ па спэцыяльнасьці «Эканоміка і кіраваньне».
15 лістапада 2008 году, каля 08:50 па маскоўскім часе (09:50 па мясцовым часе), на ўсходах санаторыя «Прылесьсе» на яго быў зьдзейсьнены замах. Двое невядомых зрабілі Жылкіну каля 10 удараў нажом[1] (па іншых зьвестках, завострываньнем[2]) — у жывот і вобласьць сэрца. У выніку атрыманых траўмаў празь некалькі гадзін ён сканаў у лякарні.
Remove ads
Сям'я
У Сяргея Фёдаравіча засталіся жонка, сын і двое дочак.
Навуковая дзейнасьць
Доктар эканамічных навук (у 2007 годзе абараніў дысэртацыю на тэму «Эканоміка рэгіянальных гарадоў»)[3], дацэнт.
Узнагароды
Узнагароджаны мэдалём «Мікалай Рэрых».
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads