Сяргей Калякін (фізык)
савецкі і расейскі фізык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Гео́ргіевіч Каля́кін (21 чэрвеня 1963, Караганда, СССР (цяпер Казахстан)[1] — 16 сьнежня 2023[2]) — савецкі і расейскі фізык. Спэцыяліст у галіне бясьпекі ядзерных рэактараў. Доктар тэхнічных навук (2007).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Ленінградзкі тэхналягічны інстытут у 1985 годзе[1]. Скончыў асьпірантуру ў Ленінградзкім тэхналягічным інстытуце[3]. Пасьля гэтага ў 1989 годзе пераехаў працаваць на навуковым супрацоўнікам у Фізыка-энэргетычны інстытут (ФЭІ) у Обнінску[3]. У 1994 годзе ўзначаліў экспэрымэнтальную лябараторыю Цеплафізычнага аддзяленьня[3]. Займаў пасаду першага намесьніка гендырэктара па навуцы — дырэктара Інстытута яздерных рэактараў і цеплафізыкі (у складзе ФЭІ)[3]. 19 верасьня 2007 году абараніў дысэртацыю на атрыманьне навуковай ступені доктара тэхнічных навук «Цеплагідраўліка пасіўных сыстэм бясьпекі Атамных электрастанцый (АЭС) з ВВЭР» па спэцыяльнасьці «Ядзерныя энэргетычныя устаноўкі, у тым ліку праектаваньне, эксплюатацыя і вывад з эксплюатацыі» (навуковы кансультант — доктар тэхнічных навук Аляксандар Ефанаў). Ад 2012 да сакавіка 2013 году выконваў абавязкі дырэктара Фізыка-энэргетычнага інстытуту[3]. 26 лістапада 2013 году арыштаваны. Абвінавачаны ў прысваеньні з 2010 да 2011 году суммы 45 мільёнаў расейскіх рублёў, выдаткаваных ТАА «Энэргаінжынірынг» для правядзеньня дасьледчых работ[4]. 18 жніўня 2015 году рашэньнем судзьдзі Замаскварэцкага раённага суда Масквы асуджаны да 7 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму і штрафу 700 тыс. расейскіх рублёў па артыкуле 159 «Махлярства ў асабліва буйным памеры» Крымінальнага кодэксу Расейскай Фэдэрацыі[5]. Накіраваны ў калёнію ў горадзе Сухінічы (Калуская вобласьць)[6]. 19 сьнежня 2016 году адпушчаны на волю[7]. У апошнія гады працаваў ва Усерасійскім навукова-дасьледчыцкім інстытуце па эксплюатацыі атамных электрастанцый (г. Масква) дырэктарам дэпартамэнта. Адначасова выкладаў у Обнінскім філіяле Навукова-дасьледчага ядзернага ўнівэрсытэту Маскоўскі інжынэрна-фізычны інстытут[2].
Remove ads
Унёсак у навуку
Зрабіў значны ўнёсак у правядзеньне работ для хуткіх рэактараў, якія ахаладжаюцца натрам[8]. Абгрунтаваў дадатковую пасіўную сыстэму адводу цяпла для праектаў рэактараў ВВЭР-640 у г. Сасновы Бор і ВВЭР-1000 Новаваронескай АЭС-2 і Цяньваньскай АЭС у Кітаі[9]. Дасьледаваў работу прылады для лякалізацыі расплаву актыўнай зоны для АЭС «Куданкулам» (Індыя). Стварыў комплекс экспэрымэнтальных стэндаў (ГЕ-2) для дасьледаваньня пасіўных сыстем бясьпекі, у тым ліку вадароднай бясьпекі АЭС[10]. Суаўтар патэнта на карысную мадэль газааналізатара вадароду і тлену[11].
Remove ads
Узнагароды
Ганаровыя граматы Міністэрства Расеі па атамнай энэргіі, ЦК прафсаюзу, Фэдэральнага агенцтва па атамнай энэргіі, Дзяржкарпарацыі «Расатам». Нагрудны знак «Акадэмік І. Курчатаў» 4 ступені, падзякі генэральнага дырэктара ДНЦ РФ-ФЭІ. Прэмія Дзяржкарпарацыі «Расатам» (2013). Падзяка генэральнага дырэктара за вялікі ўнёсак у разьвіцьцё галіны (2013). Званьне «Вэтэран атамнай галіны» (загад Дзяржкарпарацыі «Расатам»)[3].
Асабістае жыцьцё
Жонка Тацяна Сямёнаўна Калякіна. Сын Зьміцер, кандыдат тэхнічных навук, супрацоўнік ФЭІ. Дачка Алена вучылася ў МДУ імя М. Ламаносава[3].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads