Сяргей Карніленка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Карніле́нка (нар. 14 чэрвеня 1983 году, Віцебск) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. У 2004—2016 гадах правёў у складзе зборнай Беларусі 78 матчаў і забіў у іх 17 галоў. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[4]. Цяпер працуе ў структуры расейскага клюбу «Крылы Саветаў».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачаў кар’еру ў віцебскім «Лякаматыве-96». Пасьля перабраўся ў менскае «Дынама». У 2003 годзе замацаваўся ў асноўным складзе і стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату. У сьнежні 2003 году Карніленка быў на праглядзе ў «Штутгарт», дзе на той час гуляў Аляксандар Глеб, але кіраўніцтва нямецкага клюбу адклала рашэньне па гэтым трансфэры да студзеня наступнага году. Гэтым скарысталася ўкраінскае «Дынама», у выніку чаго беларус далучыўся да ўкраінскага клюбу. Ня здолеў замацавацца ў кіеўскім клюбе і за большай гульнявой практыкай перайшоў у днепрапятроўскі «Дняпро», дзе меў нядрэнныя бамбардзірскія паказьнікі.

У 2008 годзе ўпершыню апынуўся ў чэмпіянаце Расеі. Спачатку пасьпяхова гуляў за «Том». Гэтак у чэмпіянаце Расеі 2009 году ён стаў найлепшым бамбардзірам каманды, улучыўшы ў брамы супернікаў ў першай частцы сэзону 6 мячоў. Аднак, празь фінансавыя цяжкасьці клюбу, што прывяло да шматмесячнай запазычанасьці ў заробку, Карніленка пастанавіў сабе сысьці з каманды. У выніку быў набыты санкт-пецярбурскім «Зэнітам», які выдаткаваў за гульца 2 млн даляраў[5]. Некаторы час, праз траўмы асноўных гульцоў, выступаў у якасьці асноўнага нападніка дружыны, пасьля чаго часьцей выпраўляўся ў арэнды ў розныя клюбы. Прынамсі, у першай палове 2011 году пасьпеў згуляць у ангельскай Прэм’ер-лізе за «Блэкпул», які паводле вынікаў сэзону 2010—2011 гадоў страціў месца ў найвышэйшым ангельскім дывізіёне. У жніўні 2011 году прыяднаўся да расейскіх «Крылаў Саветаў» з Самары, зь якімі склаў працоўнае пагадненьне да 2014 году[6].
У ліпені 2019 году абвесьціў аб завяршэньні кар’еры[7]. У жніўні вярнуўся ў «Крылы Саветаў» у якасьці трэнэра[8]. У жніўні 2020 году перайшоў на пасаду спартовага дырэктара клюбу[9].
У лютым 2021 году быў заяўлены за «Крылы Саветаў» у першынстве ФНЛ, каб згуляць свой разьвітальны матч. 8 траўня 2021 году выйшаў на замену на 82-й хвіліне матчу супраць «Краснадарам-2», а на 84-й хвіліне забіў гол, усталяваўшы канчатковы лік 6:0[10]. У студзені 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі Pro[11].
Міжнародная
Гуляў у моладзевай зборнай Беларусі. У нацыянальнай зборнай дэбютаваў 20 жніўня 2003 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірану. З 2005 году пачаў трывала выступаць у зборнай, у 2009—2010 гадах быў асноўным нападнікам, які выходзіў у стартавым складзе. У 2012 годзе выступаў за алімпійскую зборную Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Лёндане, дзе быў асноўным нападнікам. У траўні 2017 году абвесьціў аб завяршэньні кар’еры ў зборнай Беларусі[12].
Remove ads
Дасягненьні
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2003
- Чэмпіён Украіны: 2004
- Удзельнік Алімпійскіх гульняў: 2012
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads