Сяргей Крывец (паэт)

беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Крывец (паэт)
Remove ads

Сяргей Міхайлавіч Крывец (1909, в. Сухінічы[1] Гарадзенскі павет, цяпер Мастоўскі раён — 28 красавіка 1945, каля Гдыні; Псэўданімы: С.Пастушок, Сярожа Пастушок, Сымон Табала) — беларускі паэт.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і. Рос без бацькі, іх сям’і дапамагаў родны дзядзька Сямён Крывец. З 1915 па 1921 гады разам з роднымі быў у бежанстве ў Саратаўскай губэрні, 2 гады вучыўся ў мясцовай школе, дзе выявіў здольнасьці ў маляваньні.

Па звароце ў 1921 годзе на Бацькаўшчыну працаваў пастухом, парабкам, цесьляром. Займаўся самаадукацыяй. Некалькі разоў беспасьпяхова спрабаваў перайсьці польска-савецкую граніцу, трапіў у астрог. З 1925 году сакратар гуртка ТБШ, вёў культурна-асьветніцкую работу на вёсцы. У 1930—1933 жыў у Горадне, працаваў цесьляром. У 1933—1944 гадах — у Беластоку.

Пасьля аб’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі Крывец вучыўся ў Беластоцкім пэдагагічным інстытуце (1940—1941), падчас нямецкай акупацыі жыў і працаваў у Беластоку. У 1944 быў прызваны ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях за польскія гарады. Памёр пасьля цяжкага раненьня пад Гдыняй.

Remove ads

Творчасьць

Thumb
Кніжка вершаў «Дубок»

Друкаваўся ў заходнебеларускіх выданьнях. З 1928 друкаваў вершы ў часопісе «Заранка». Пісаў на беларускай, расейскай, польскай і нямецкай мовах. Публікаваўся ў «Новай дарозе» (Беласток).

Вершы зьмешчаныя ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Сьцягі і паходні» (1965), «Крывёю сэрца» (1967), «Ростані волі» (1990). У 1972 годзе выйшла кніжка вершаў «Дубок», укладзеная Рыгорам Шырмам (які быў знаёмы з Крыўцом) і Максімам Танкам.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads