Сяргей Мазякін

расейскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Мазякін
Remove ads

Сяргей Мазякін (па-расейску: Сергей Мозякин; нарадзіўся 30 сакавіка 1981 году, Яраслаўль, СССР) — колішні расейскі хакеіст, нападнік зборнай Расеі. Заслужаны майстар спорту Расеі (2009). Добра вядомы дзякуючы сваёй выніковасьці.

Хуткія факты Сяргей Мазякін ...
Remove ads

Кар’ера

У маладыя гады Сяргей выступаў у канадзкім клюбе «Валь-д’Ор Фарорс». У 2002 годзе быў задрафтаваны ў дзявятым раўндзе пад нумарам 263 за клюб «Каламбус Блю Джэкетс». У расейскай лізе дэбютаваў у сэзоне 2000—2001 гадоў за маскоўскі ЦСКА, за які правёў некалькі сэзонаў.

З 2006 году на працягу пяці гадоў Сяргей выступаў у складзе мыцішчанскага «Атлянту», дзе быў капітанам каманды і заваяваў мноства індывідуальных узнагародаў. З 2011 году зьяўляецца гульцом магнітагорскага «Мэталюргу». У лютым 2013 году падоўжыў кантракт з клюбам на пяць гадоў да канца сэзону 2017—2018 гадоў[1].

У сэзоне 2013—2014 гадоў стаў уладальнікам Кубка Гагарына.

Міжнародная

Сяргей зьяўляецца сталым чальцом зборнай Расеі. Разам са зборнай станавіўся чэмпіёнам сьвету 2008 году і 2009 году.

Remove ads

Дасягненьні

  • Чэмпіён сьвету: 2008, 2009
  • Срэбраны прызэр чэмпіянату сьвету: 2010
  • Уладальнік Кубка Гагарына: 2014, 2016

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads