Мужчынская зборная Расеі па хакеі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Збо́рная Расе́і па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Расеі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзілася на 3 месцы[1]. Кіроўны орган — Фэдэрацыя хакею Расеі, галоўным трэнэрам зьяўляецца Алег Знарок. Зборная Расеі зьяўляецца правапераемніцай зборнай СССР.
У 2009 годзе тройку намінантаў на Мэмарыяльны трафэй Гарта, які атрымлівае самы каштоўны гулец у Нацыянальнай хакейнай лізе, склалі прадстаўнікі зборнай Расеі: Аляксандар Авечкін, Павал Дацюк і Яўген Малкін.
Remove ads
Мінуўшчына
На зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 году ў Альбэрвілі, якія праходзілі празь некалькі тыдняў пасьля распаду СССР, выступала гэтак званая Аб’яднаная каманда, якая ў хакейным турніры фактычна і была прадстаўлена зборнай Расеі. Пад кіраўніцтвам ранейшага трэнэра зборнай СССР Віктара Ціханава Аб’яднаная каманда здолела атрымаць золата.
Для ўдзелу ў дэбютным чэмпіянаце сьвету 1992 году ў Чэхаславаччыне пад кіраўніцтвам Віктара Ціханава была сфармавана ўжо зборная Расеі. На чэмпіянаце сьвету расейцы ўпэўнена выйшлі з групы, заняўшы першае месца, але ў чвэрцьфінале саступілі зборнай Швэцыі (0:2).

На чэмпіянаце сьвету 1993 году ў Нямеччыне расейскія хакеісты выступілі ня вельмі ўдала: нічыя 2:2 са зборнай Італіі, параза 2:5 ад швэдаў, але ўсё ж такі выйшлі з трэцяга месца ў плэй-оф. У чвэрцьфінале расейцы ўпэўнена разабраліся з гаспадарамі турніру — 5:1, у паўфінале ў відовішчным матчы былі абыграны канадцы (7:4), у складзе якіх былі такія вядомыя гульцы як Майк Гартнэр, Род Брындамор, Марк Рэкі, маладыя Пол Карыя і Эрык Ліндрас. У мюнхэнскім фінале зборная Расеі ўзяла рэванш у швэдаў (3:1) і ўпершыню ў сваё незалежнай гісторыі стала чэмпіёнамі сьвету.
На алімпійскім турніры 1994 году ў Нарвэгіі склад расейскай зборнай быў сфармаваны ў асноўным з гульцоў айчыннага чэмпіянату, у той час як некаторыя зоркавыя гульцы заставаліся ў НХЛ. З гэтае прычыны зборная паказала слабы вынік, то бок 2 паразы на групавым этапе (адна зь іх параза зборнай Фінляндыі зь лікам 0:5). Канчаткова зборная Ціханава заняла 4-е месца, пасьля чаго галоўны трэнэр быў звольнены са сваёй пасады.
У наступныя гады расейскія хакеісты паказвалі ня вельмі добрыя вынікі, займаючы 4 і 5 радкі, а на хатнім чэмпіянаце сьвету 2000 году ў Санкт-Пецярбургу нават супыніліся на 11 месцы. Аднак, у апошнія гады вынікі зборнай Расеі значна палепшыліся, аб чым кажа чэмпіёнскія вынікі ў 2008, 2009 і 2012 гадох, срэбраныя мэдалі 2010 году і бронзавыя — 2005 і 2007.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads