Сяргей Палуян

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сярге́й Епіфа́навіч Палуя́н (19 кастрычніка 1890, мястэчка Брагін Рэчыцкага павету Менскай губэрні — 20 красавіка 1910, Кіеў) — беларускі пісьменьнік, публіцыст, літаратуразнаўца. Адзін з заснавальнікаў нацыянальнай літаратурна-мастацкай крытыкі.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Псэўданімы ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Быў трэцім дзіцём у сям’і арандатара Епіфана Іванавіча і Аляксандры Дзьмітрыеўны Палуян (5 дачок і 3 сыны). Празь пяць месяцаў пасьля нараджэньня Сяргея сям’я пераехала на сталае месца жыхарства ў вёску Крышычы Юравіцкай воласьці Мазырскага павету, дзе ў 1897 годзе набылі ўласны фальварак.

Вучыўся ў Мазырскай прагімназіі, дзе зблізіўся з рэвалюцыянэрамі, распаўсюджваў улёткі, праклямацыі, удзельнічаў у мітынгах[1]. Пасьля быў накіраваны ў гімназію ў Мітаве (цяпер г. Елгава, Латвія[2]).

У 1908 годзе ўвайшоў у кіроўны орган БСГ. Праз канфлікт з бацькам, які не падтрымоўваў рэвалюцыйную дзейнасьць сына, самавольна зьехаў у гэтым самым годзе ў Кіеў.

Скончыў жыцьцё самагубствам. Некаторыя дасьледчыкі выказваюць вэрсію пра гвалтоўную сьмерць[3].

Пахаваны на кіеўскіх Байкаўскіх могілках (зьнішчаныя ў даваенны час[1]).

Меў сына ад сувязі са сваёй каханкай Натальляй[4].

Remove ads

Творчасьць

Аўтар празаічных твораў «Вёска», вершаў у прозе «Хрыстос уваскрэс» і іншых.

Падчас перабываньня ў Кіеве супрацоўнічаў з часопісам украінскай моладзі «Українська хата», друкаваўся ў газэце «Рада» і часопісе «Світло». Пісаў у «Нашу Ніву». У «Лістах з Украіны» зрабіў сыстэматызаваны агляд культурна-гістарычнага жыцьця ўкраінскага народу і беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязяў пачатку ХХ стагодзьдзя[5].

Адзін з заснавальнікаў беларускай прафэсійнай літаратурнай крытыкі. Аўтар артыкулу «Аб нацыянальнай школе ў Беларусі», рэцэнзіі на кнігу «Другое чытаньне для дзетак беларусаў» Якуба Коласа.

Дасьледаваў беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі, выступаў за разьвіцьцё беларускай мовы і культуры. Падтрымліваў духоўнае адраджэньне іншых нацыяў — чувашоў, якутаў, украінцаў[2].

Складаў беларускую хрэстаматыю для дзяцей.

Remove ads

Ушанаваньне памяці

Зборнік твораў С. Палуяна пад назвай «Лісты ў будучыню» быў выдадзены ў 1986 годзе.

С. Палуяну прысьвечаныя паэма «Курган» і верш Янкі Купалы «Памяці С. Палуяна», першы і апошні прыжыцьцёвы зборнік твораў «Вянок»[6][4] і некалькі вершаў М. Багдановіча, верш у прозе «Раны» Ядвігіна Ш.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads