Сяргей Паўлавіч Абламейка
беларускі журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Паўлавіч Абламейка (нар. 15 кастрычніка 1962, Менск) — беларускі гісторык, журналіст і пісьменьнік. Доктар гістарычных навук.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў гістарычны факультэт БДУ і дактарантуру Каталіцкага ўнівэрсытэту ў Любліне. Быў работнікам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, працаваў у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту і ў Нацыянальным навукова-дасьледчым цэнтры імя Францішка Скарыны. Быў актывістам «Талакі» і іншых нефармальных моладзевых аб’яднаньняў.
У 1990 годзе стаў адным з стваральнікаў часопісу «Унія» і ініцыятарам аднаўленьня Беларускай грэцка-каталіцкай царквы. Быў першым кіраўніком грэцка-каталіцкай парафіяльнай супольнасьці ў Менску[2].
З 1990 году — карэспандэнт Радыё Свабода ў Менску. З 1995 году жыве ў Празе і працуе ў Радыё Свабода.
Сябра Рады БНР.
Remove ads
Навуковая і творчая дзейнасьць
Аўтар цыклаў гістарычных і культуралагічных перадачаў «Terra Incognita» і «Беларускія раздарожжы», шматгадовы аўтар перадачы «Сымбаль Веры» на Радыё Свабода[3].
Падкрэсьлівае, што «беларусы не павінны баяцца тэрміну „рускі“ ў розных гістарычных прыкладаньнях, і, адначасна, не павінны забывацца на этнонім (і палітонім) „ліцьвіны“. Гэта дзьве складовыя часткі сучаснай беларускай ідэнтычнасьці, важныя гістарычныя маркеры этнічнага разьвіцьця нашага народу»[4].
Зьвяртае ўвагу на тое, што ліцьвінства ня можа быць альтэрнатывай беларускасьці, бо ёсьць яе неад’емнай складовай часткай. Проціпастаўляць іх — значыць дэструктыўна перакручваць рэальную гісторыю і этнагенэз беларусаў[5].
Remove ads
Узнагароды
У 2018 годзе ўзнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі[6].
У 2021 годзе стаў ляўрэатам (трэцяе мейсца) Прэміі Ежы Гедройця[7] і ляўрэатам Прэміі Францішка Багушэвіча[8] за кнігу «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Кнігі
- Мой Картаген. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015. — ISBN 978-0-929849-72-0
- Дом літаратара. — Мінск: Галіяфы. — С. 200. — ISBN 978-985-7140-09-1
- Нечаканы Скарына. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2018. — ISBN 978-0-929849-10-2
- Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020. — С. 140 с.: іл.. — ISBN 978-0-929849-77-5
- Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга першая. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2021. — 476с.:іл. с. — ISBN 978-0-929849-86-7
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads