Сяргей Семяняка
беларускі спартовец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Пятровіч Семяняка (нар. 21 жніўня 1975, в. Бор Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці) — беларускі спартовец. Майстар спорту Беларусі па лёгкай атлетыцы, Майстар спорту Беларусі міжнароднага клясу. Пяціразовы чэмпіён сьвету.
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1982 годзе пайшоў у 1 кляс Бор-Слабадской сярэдняй школы, пасьля пераведзены ў Маладэчанскі спецшколу-інтэрнат, які скончыў ў 1992 годзе, паступіў у Мар'інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум на агранамічнае аддзяленьне.
З 1996 году працаваў у ахове Чэрвенскага рынку і хадзіў на трэніроўкі ў цэнтар алімпійскай падрыхтоўкі па міні-футболе і лёгкай атлетыцы сярод слабачачых.
У 1998 годзе залічаны ў Нацыянальную зборную каманду па міні-футболе сярод інвалідаў па зроку. У гэтым жа 1998 годзе каманда стала чэмпіёнам сьвету на чэмпіянаце ў Бразыліі, а Сяргей Семяняка прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату.
У 1999 годзе адбыўся першы чэмпіянат Эўропы па міні-футболе сярод слабабачачых. У Менску каманда заваявала срэбра, а Сяргей Семяняка прызнаны найлепшым гульцом Эўропы, атрымаў званьне «Майстар спорту міжнароднага клясу».
У 2001 годзе на Другім чэмпіянаце Эўропы ў Парыжы прызнаны лепшым гульцом. У 2002 годзе ў Мілане на Другім чэмпіянаце сьвету па міні-футболе сярод слабабачачых каманда стала чэмпіёнам.
У 2004 годзе на параалімпійскіх гульнях у Афінах заняў чацьвёртае месца ў кіданьні дзіды і шостае месца ў кіданьні дыску.
У 2011 годзе стаў ганаровым грамадзянінам Пухавіцкага раёну[1].
Спартыўную кар’еру скончыў у 2012 годзе[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads