Бор (Навасёлкаўскі сельсавет)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бор[1] (таксама сустракаецца Бор-Навасёлкаўскі, Барава́я Слабада́, ж., Слабада́-Барава́я, ж.[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.
Знаходзіцца за 11 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск—Асіповічы, каля ракі Цітаўка.
Remove ads
Гісторыя
У пачатку 20 стагодзьдзя вядома як вёска Баравая Слабада ў Навасёлкаўскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
На пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Чырвоны Бор», працавала кузьня і ветраны млын.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. Была спалена, загублена 235 жыхароў.
Remove ads
Насельніцтва
- 1970 год — 187 двароў, 704 жыхары
- 1995 год — 187 двароў, 532 жыхары
- 2002 год — 145 двароў, 475 жыхароў
- 2009 год — 470 чалавек[2]
Асобы
- Раман Ляпіч (1906—1977) — беларускі крытык, перакладчык, выкладчык
- Валерый Бабук — беларускі спартовец, трэнэр
- Сяргей Семяняка (нар. 1975) — беларускі спартовец. Майстар спорту Беларусі, Майстар спорту Беларусі міжнароднага клясу
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads