Сяргей Хаменка

беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Хаменка
Remove ads

Сяргей Мікалаевіч Хаменка (нар. 21 верасьня 1966, Ясінаватая, Данецкая вобласьць, УССР, СССР) — савецкі вайсковец і дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Экс-намесьнік міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь. Генэрал-маёр. Міністр юстыцыі (2021—2024)[2]. Фігурант Чорнага сьпісу Эўразьвязу, санкцыйных сьпісаў шэрагу іншых краінаў.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1987 годзе скончыў Арджанікідзаўскую вышэйшую ваенную камандную Чырванасьцяжную вучэльню імя С.М. Кірава МУС СССР, у 1997 годзе — Вайсковую акадэмію імя Фрунзэ(be).

Праходзіў службу на розных камандных пасадах ва ўнутраных войсках МУС СССР і МУС Рэспублікі Беларусь. У 2002 годзе зьяўляўся першым намесьнікам камандзіра — начальнікам штаба вайсковай часьці 5448 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь у Менску.

У 2009 годзе скончыў факультэт Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

З 2009 году займаў пасаду першага намесьніка начальніка штаба ўнутраных войскаў, затым — першага намесьніка камандуючага ўнутранымі войскамі — начальніка штаба.

30 чэрвеня 2014 году Хаменку прысвоена вайсковае званьне генэрал-маёра[3].

З 2014 году па 24 сьнежня 2019 году ўзначальваў Дэпартамэнт аховы Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь(be).

24 сьнежня 2019 году прызначаны намесьнікам міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь[4]. 8 кастрычніка 2020 году абраны старшынёю Беларускай асацыяцыі міні-футболу[5].

18 кастрычніка 2021 году прызначаны міністрам юстыцыі Беларусі[2].

У красавіку 2024 году вызвалены ад пасады міністра юстыцыі і прызначаны сябрам Савету Рэспублікі[6].

Remove ads

Узнагароды

  • ордэн «За службу Радзіме» III ступені;
  • мэдаль «За адзнаку ў ахове грамадзкага парадку»;
  • мэдаль «За бездакорную службу» III ступені (2002)[7];
  • мэдаль «За бездакорную службу» II ступені;
  • мэдаль «За бездакорную службу» I ступені (2012)[8].

Міжнародныя санкцыі

31 жніўня 2020 году Хаменка быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў»[9].

2 кастрычніка 2020 году Хаменка быў уключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[10]. Рада Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён] адзначыла, што Хаменка як намесьнік міністра ўнутраных справаў адказвае за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня, якую праводзіць МУС пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, у прыватнасьці адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне, у тым ліку катаваньні, мірных дэманстрантаў, а таксама запалохваньне й гвалт у дачыненьні да журналістаў[10]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[11]. Акрамя таго, Хаменку ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[12], Канада[13] й Швайцарыя[14][15].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads