Сяргей Яромка

беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Яромка
Remove ads

Сяргей Яромка (нарадзіўся 7 красавіка 1967 году) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. Нападнік. У цяперашні час зьяўляецца галоўным трэнэрам моладзевай зборнай Беларусі. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[2].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Гульнявая

Пачынаў кар’еру ў менскім «Буравесьніку», пазьней гуляў у Сярэдняй Азіі і Польшчы. У 1993 годзе вярнуўся ў Беларусь і стаў адным з самых выніковых нападнікаў Найвышэйшай лігі. Двойчы станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату. За нацыянальную зборную Беларусі згуляў у адным таварыскім матчы. У 2001 годзе завяршыў кар’еру ў клюбе Другой лігі СКАФ.

Трэнэрская

У 2001 годзе пачаў трэнэрскую кар’еру ў СКАФе. Пазьней працаваў трэнэрам у менскіх «Лякаматыве» і «Дынама». У 2005 годзе ачоліў менскую «Змену» (пазьней «Менск»). Вывеў гэты клюб у Найвышэйшую лігу беларускага чэмпіянату. Пакінуў «Менск» у 2009 годзе, пасьля працаваў у менскім «Дынама» ды быў галоўным трэнэрам клюбу СКВІЧ.

У пачатку 2012 году стаў галоўным трэнэрам бабруйскай «Белшыны». Быў звольнены з пасады ў ліпені 2012 году. У сьнежні 2012 году папоўніў трэнэрскі штаб казаскага «Іртышу»[3]. Пакінуў паўладарскі клюб улетку 2013 году.

У траўні 2014 году быў прызначаны галоўным трэнэрам «Гарадзеі»[4]. Пасьля няўдалага сэзону 2014 году, у якім «Гарадзея» заняла толькі шостае месца ў Першай лізе, на наступны год каманда зь Нясьвіскага раёну забясьпечыла сабе выхад у Найвышэйшую лігу. У сэзонах 2016 і 2017 гадоў «Гарадзея» была адным з пасярэдніх клюбаў Найвышэйшай лігі. У лістападзе 2017 году кантракт клюбу з Яромкам быў падоўжаны да 2019 году[5]. У чэрвені 2019 году пакінуў пасаду галоўнага трэнэра.

У чэрвені 2019 году прызначаны галоўным трэнэрам моладзевай зборнай Беларусі[6]. Заставаўся трэнэрам зборнай да сьнежня 2020 году[7]. У сьнежні 2022 году быў прызначаны галоўным трэнэрам «Менску»[8]. У сьнежні 2023 году па заканчэньні кантракту пакінуў клюб[9]. У лютым 2024 году зноў стаў галоўным трэнэрам моладзевай зборнай Беларусі[10].

Remove ads

Дасягненьні

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads