Сід Кампэадор
гішпанскі рыцар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Радрыґа «Ваяр» (гішп. Rodrigo el Campeador; 1040, в. Вівар, цяпер правінцыя Бургас, аўтаномная супольнасьць Кастылія і Леон, Гішпанія — 1099, Валенсія, цяпер Гішпанія) — князь Валенсіі (1094—1099), леґендарны герой Рэканкісты. Поўнае імя: Эль Сыд та Радрыґа Дыяс дэ Вівар, дзе Сыд ад арабскага «Сыдзі» — валадар[2].
Служыў пры двары кастыльскага караля Санча II, а пасьля ягонае сьмерці — Альфонса VI, пры якім стаў галоўнокамандуючым кастыльскага войску. На чале кастыльскага войска ваяваў супраць Леона і Галісіі, якімі кіравалі браты Санча II, і супраць маўрытанскай дзяржавы ў Андалюзіі. З 1080 году — у выгнаньні. У 1094 годзе захапіў Валенсію ды стаў ейным валадаром.
Набыў леґендарных рысаў ды шанаваўся за адважнага рыцара, які яднаў харобрасьць ды гуманнасьць. Пасьля свае сьмерці ў 1099 годзе Сыд ператварыўся на народнага героя, апяванага ў паэмах ды песьнях.
Remove ads
У культуры
- «Мой Сыд»(es) (1207) — гішпанская эпічная паэма з 3 песьняў
- «Сыд»(fr) (1637) — трагікамэдыя францускага драматурга П’ера Карнэля (1606—1684)
- «Сыд»(fr) (1885) — опэра францускага кампазытара Жуля Маснэ(fr) (1842—1912)
- «Эль Сыд»(en) (1961) — кінадрама амэрыканскага рэжысэра Энтані Мана(fr) (1906—1967)
- «Сыд»(fr) (1962) — тэлефільм францускага рэжысэра Рожэ Іглесі(fr) (1920—2012)
- «Прыгоды маленькага Сыда»(es) (1980) — тэлефільм японскага рэжысэра Фуміё Куракавы
- «Легенда пра Сыда»(es) (2003) — мультфільм гішпанскага рэжысэра Хасэ Позо(es) (нар. 1967)
Таксама «Эль Сыд» зьяўляўся ў якасьці ваяводы ў 4 гістарычных стратэгічных відэагульнях на ангельскай мове: «Эпоха імпэрыяў 2: заваёўнікі» (1999, ЗША), «Medieval II: Total War»(en) (2006, Ангельшчына), «Civilization V»(en) (2010, ЗША) і «Crusader Kings II»(en) (2012, Швэцыя).
Remove ads
Галерэя
- Статуя 1954 г. у Бургасе (2006 г.)
- Статуя ў Саборы Дзевы Марыі 16 ст.(Бургас, 2012 г.)
- Статуя 2008 г. у в. Мэсэрэес(es) (правінцыя Бургас, 2010 г.)
- Мэдальён 1734 г. на Галоўнай плошчы Саляманкі (аўт.суп. Кастылія і Леон)
- У кнізе «Партрэты знакамітых гішпанцаў» (1791).
- «Першы вычын Сыда» (Хуан Вісэнс Коц(es), 1864)
- Сыд абезгалоўлівае графа Лазана Гомэса (мініятура 1344 г.)
- «Сьвятаагатынская клятва» (Арманда Мэнокаль(es), 1889)
- У 10-м томе «Гісторыі гісторыкаў сьвету»(es) (1907 г.)
- Фігура «Вялікагаловага волата»(es) Сыда (Бургас, 2007 г.)
- Куфар Сыда ў Саборы Дзевы Марыі (Бургас, 2010 г.)
- Помнік 1784 г. «Сонейка Сыда» на месцы ягонага дому (Бургас, 1892 г.)
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads