Саляманка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Саляманка
Remove ads

Саляманка (па-гішпанску: Salamanca) — горад у Гішпаніі, аўтаномная супольнасьць Кастылія і Леон, сталіца аднайменнай правінцыі. Заснаваны ў дарымскую эпоху. Згадваецца як вакійскі горад Гелмантыка пры захопе яго ў 220 да н. э. Ганібалам. У 1218 заснаваны ўнівэрсытэт. У 1985 годзе стары горад аб’яўлены ЮНЭСКО часткай сусьветнай спадчыны чалавецтва. Насельніцтва — 160 тыс. чалавек, маецца чыгуначны вакзал і аэрапорт, дзяржаўны і каталіцкі ўнівэрсытэты.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Горад быў заснаваны ў дарымскую эпоху як кельцкае паселішча, дзеля абароны тэрыторыі на беразе ракі Дуэра. У III стагодзьдзі да н. э. Бэта аблажыў горад. З падзеньнем картагенянаў горад пачаў прымаць большае значэньне як камэрцыйны цэнтар у рымскай Гішпаніі дзякуючы свайму ўдаламу разьмяшчэньню. Праз Саляманку праходзіла рымская дарога, вядомая як Вія-дэ-ля-Плята, якая злучала яго з горадам Эмэрыта Аўгуста (цяпер Мэрыда) на поўдні і Астурыка Аўгуста (цяпер Асторга) на поўначы. Захавалы рымскі моста датуецца I стагодзьдзем і быў часткай гэтай дарогі.

З падзеньнем Рымскай імпэрыі, аланы кантралявалі Лузітанію, і Саляманку была часткай гэтага рэгіёну. Пазьней горад быў заваяваны вэстготамі й быў уключаны ў іхную тэрыторыю. Горад меў свайго біскупа.

Саляманку здаўся маўрам на чале з Муса бін Нусаірам у 712 годзе. На працягу многіх гадоў гэтая вобласьць, паміж поўднем ад ракі Дуэра й да поўначы ад ракі Тормэс, сталася галоўным тэатрам ваенных дзеяньняў паміж хрысьціянскімі каралеўствамі й мусульманскімі кіраўнікамі аль-Андалюса. Сталая барацьба каралеўства Леон а потым і каралеўства Кастыліі й Леона супраць Халіфата спустошыла Саляманку й зьвяла яе да няважнага стану. Пасьля бітвы пры Сыманкаса (939) хрысьціяне пасяліліся ў гэтам месцы. Пасьля ўзяцьця Таледа Альфонсам VI Кастыльскім у 1085 годзе адбылося канчатковае перасяленьне хрысьціянаў у горад. Раймон Бургундзкі ўзначаліў групу пасяленцаў рознага паходжаньня ў 1102 годзе.

Адзін з самых важных момантаў у гісторыі Саляманкі быў 1218 год, калі Альфонса IX Леонскі дараваў Каралеўскую хартыю ўнівэрсытэту Саляманкі, хоць фармальна навучаньнья тут існавала па меншай меры з 1130 году. Неўзабаве ён стаў адным з найбольш значных і прэстыжных акадэмічных цэнтраў у Эўропе.

Remove ads

Славутасьці

У 1985 годзе стары горад Саляманкі быў абвешчаны ЮНЭСКО часткай Сусьветнай спадчыны чалавецтва. Галоўная гарадзкая плошча, Пляса-Маёр, якая была пабудавана ў 1729—1733 гадох, аформлена ў стылі радыкальнага барока ягоным найбуйнейшым прадстаўніком, Чурыгерам. На плошчы, акружанай аркадамі з выявамі гішпанскіх каралёў і генэрала Франка (у гады грамадзянскай вайны, якi выбраў сваёй рэзыдэнцыяй эпіскапскі палац у Саляманцы), высіцца ратуша ў стылі чурыгерэска. Быў час, калі перад ёй праводзілі карыду.

У значнай ступені захаваўся старажытнарымскі мост праз раку Тормэс, які даў пачатак сучаснаму гораду. Ад зьнесеных сьценаў сярэднявечнага гораду ацалела толькі гвазьдзіковая вежа канца XV стагодзьдзя. З захавалых гатычных асабнякоў праслаўлены Дом з ракавінкамі, які пабудаваў у XVI стагодзьдзі канцлер найбагацейшага ордэна Сьв. Якава. Каса Ліс — адзін з найлепшых на захадзе Гішпаніі прыкладаў стылю мадэрн.

Remove ads

Гарады-сябры

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads