Сан-Дыега
места ў Каліфорніі (ЗША) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сан-Дые́га (San Diego, мянушка: «Самы выдатны горад Амэрыкі») — горад на паўднёвым захадзе ЗША, адміністрацыйны цэнтар акругі Сан-Дыега ў штаце Каліфорнія. Насельніцтва на 2005 год — 1,3 млн жыхароў.
Remove ads
Геаграфія
Сан-Дыега разьмешчаны на мяжы з Мэксыкай — з поўдня да яго прымыкае мэксыканскі горад Тыхуана, на захадзе — узьбярэжжа Ціхага акіяна, на ўсходзе — адгор’і гор Сан-Ісідра.
Гісторыя
У XVI стагодзьдзі на тэрыторыі гораду Сан-Дыега жылі індзейцы племені кумэяй. Першым эўрапейцам, хто зайшоў у заліў Сан-Дыега, быў Хуан Радрыгес Кабрыльлё, які назваў порт Сан-Мігель. У лістападзе 1602 году Сэбастыян Віскаіна абсьледаваў гавань і даў ёй цяперашнюю назву, у гонар Сьвятога Дыега Алькаляйскага У 1769 г. Гаспар Партоля заснаваў тут крэпасьць, а францысканы, пад начальствам Хуніпэра Сэра заснавалі місію, якая ўжо да 1797 г. налічвала амаль паўтары тысячы новапавернутых. Пасьля атрыманьня Мэксыкай незалежнасьці ў 1823 г., місія трапіла ў дзяржаўнае кіраваньне. Пасьля амэрыканска-мэксыканскай вайны, Сан-Дыега па дамове Гуадалупе-Ідальга разам з Каліфорніяй быў далучаны да ЗША.
Remove ads
Транспарт
У Сан-Дыега дзейнічае сыстэма хуткаснага трамвая, афіцыйная назва сыстэмы — San Diego Trolley (літаральны пераклад — «трамвай Сан-Дыега»). Сыстэма трамвая Сан-Дыега была адкрыта ў 1981 годзе і стала першай сучаснай трамвайнай сыстэмай ЗША, адкрытай пасьля доўгага пэрыяду заняпаду гэтага віду транспарту ў ЗША (з трыццатых гадоў).
Горад абслугоўвае Міжнародны аэрапорт Сан-Дыега.
Гарады-пабрацімы
- Алькаля-дэ-Энарэс, Гішпанія
- Варшава, Польшча
- Джэлалабад, Аўганістан
- Ёкагама, Японія
- Кавітэ, Філіпіны
- Кампінаш, Бразылія
- Леон, Мэксыка
- Пэрт, Аўстралія
- Тайчжун, Тайвань
- Тыхуана, Мэксыка
- Тэма, Гана
- Уладзівасток, Расея
- Цюаньджоў, Кітай
- Чонджу, Паўднёвая Карэя
- Эдынбург, Шатляндыя
- Яньтай, Кітай
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads