Сільвана Фэшн
швейнае прадпрыемства Эстоніі, заснаванае ў 1944 годзе ў Таліне пад назвай «Оста» From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Група «Сільвана Фэшн» — швейнае прадпрыемства Эстоніі, заснаванае ў 1944 годзе ў Таліне пад назвай «Оста».
На 2019 год Група «Сільвана Фэшн» выпускала бялізну для мужчынаў пад таварным знакам «Ідальга» і жаночую ніжнюю бялізну пад 5 таварнымі знакамі: «Мілавіца» і «Авэліна» (Беларусь), «Лаўма» і «Лаўмелі» (Ліепая, Латвія), «Алізэ» (Манака). Гандлёвая сетка налічвала 680 раздробных крамаў у 8 краінах Азіі (ААЭ, Армэнія, Азэрбайджан, Бахрэйн, Казахстан, Кыргыстан, Туркмэністан і Ўзбэкістан), Паўднёвай Афрыцы і 14 краінах Эўропы, у тым ліку ў Баўгарыі, Беларусі, Італіі, Летуве, Малдове, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Славеніі, Сэрбіі, Украіне і Эстоніі. Зь іх 86 крамаў (13 %) былі ўласнымі, большасьць жа гандлявала па франшызе. Пагатоў 631 крама (93 %) гандлявала пад беларускім таварным знакам «Мілавіца», астатнія — пад латвійскім «Лаўма». Адпаведна прадпрыемству належаў даставачны склад у Апчаку (Менскі раён) і 3 швейныя фабрыкі ў Беларусі — ЗАТ «Мілавіца» (Менск), ААТ «Юнона» (Маладэчна, Менская вобласьць) і ТАА «Джыміл» (Менск), а таксама латвійская фабрыка «Бялізна Лаўма» (Ліепая). Асобныя гандлёвыя прадстаўніцтвы працавалі ў Расеі (Масква) і Ўкраіне (Кіеў). Агулам у 5 краінах Усходняй Эўропы (Беларусь, Латвія, Расея, Украіна і Эстонія) наймалі 2063 супрацоўнікаў[4].
Remove ads
Мінуўшчына
У 1944 годзе ў Таліне (Эстонская ССР) заснавалі швейную фабрыку «Оста», якую ў 1950 годзе пераўтварылі ў дзяржаўнае прадпрыемства «Кляменці». У 1994 годзе супрацоўнікі фабрыкі выкупілі 80 % паёў прадпрыемства. 20 траўня 1997 году паі АТ «Кляменці» разьмясьцілі на Талінскай біржы. У жніўні 2002 году нямецкі холдынг «Альта» (Гютэрсло, зямля Паўночны Райн — Вэстфалія) набыў кантрольны пакет паёў прадпрыемства. У 2006 годзе прадпрыемства перайменавалі ў АТ «Група «Сільвана Фэшн», якое набыло расейскую раздробную сетку «Лінрэт», латвійскую фабрыку «Бялізна Лаўма» (Ліепая) і кантрольны пакет паёў беларускай фабрыкі «Мілавіца» (Менск). У 2007 годзе Група «Сільвана Фэшн» разьмясьціла паі на Варшаўскай біржы каштоўных папераў (Польшча)[5].
У 2018 годзе большасьць продажаў АТ «Група «Сільвана Фэшн» прыпала на 3 усходнеэўрапейскія краіны: 60 % — на Расею, 25 % — на Беларусь і 5 % — на Ўкраіну. Рэшта продажаў разьмяркоўвалася між 20 краінамі, у тым ліку 8 краінамі Азіі[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads