Сіта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сіта — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 км захад ад Браслава каля вёскі Крывасельле, на мяжы з Латвіяй. Належыць да групы Рычана-Дрысьвяцкіх азёр.

Возера
Сіта
КраінаБеларусь
Плошча1,88 км²
Плошча вадазбору9,45 км²
Максымальная глыбіня28,5 м
Найбольшая даўжыня3,8 км
Найбольшая шырыня0,79 км
Даўжыня берагавой лініі9,8 км
Вышыня над узроўнем мора150 м[1]
Аб’ём вады14,4 млн м³
Каардынаты55°40′17.70″ пн. ш. 26°47′36.01″ у. д.
Сіта на мапе Беларусі
Thumb
Сіта
Сіта

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Друйка. Плошча Сіта складае 1,88 км². Найбольшая глыбіня возера — 28,5 м. Даўжыня возера — 3,8 км, найбольшая шырыня — 0,79 км. Даўжыня берагавой лініі — 9,8 км. Аб’ём вады ў возеры складае 14,4 млн м³, плошча вадазбору возера — 9,45 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—12 м, на поўдні і захадзе вышыня схілаў складае 5—6 м. Схілы парослыя лесам і хмызьняком, участкамі знаходзяцца пад лугам. Берагі возера знаходзяцца пад хмызьняком, на поўдні — забалочаныя.

Пойма мае шырыню шырынёй 4—12 м. Возера мае выспу, плошча якой складае 0,023 км².

Дно высланае пяском на глыбіні 7—9 м, глыбей — сапрапэлем.

Шырыня паласы прыбярэжнай расьліннасьці складае 6—10 м, у паўночнай і паўднёвай затоках шырыня паласы расьліннасьці павялічваецца да 40-50 м. Падводная расьліннасьць пашыраная да глыбіні 6—6,5 м.

У возеры жыве рэлікт ледавіковага пэрыяду — рачок лімнакалянус.

З на поўдні вадаёма зь Сіта выцякае ручай у возера бяз назвы.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads