Тадэвуш Айдукевіч
польскі маляр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тадэ́вуш Айдуке́віч (па-польску: Tadeusz Ajdukiewicz; 1852, Вялічка — 9 студзеня 1916, Кракаў) — польскі партрэтыст, баталіст і жанравы мастак. Стрыечны брат мастака Зыгмунта Айдукевіча.
Remove ads
Жыцьцяпіс

У 1868—1873 роках навучаўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Кракаве, пасьля — у акадэміі прыгожых мастацтваў у Вене і Акадэмія прыгожых мастацтваў у Мюнхэне, а таксама ў майстэрні Юзэфа Бранта.
У 1914 далучыўся да Легіёнаў польскіх у складзе аўстра-вугорскага войска. Загінуў у баі пад Кракавам 9 студзеня 1916 року.
Творчасьць
Зь некалькіх падарожжаў прывёз захапленьне арыентальнай тэматыкай. Працаваў як прыдворны мастак, маляваў батальныя сцэны, выконваў партрэты на замову. Аўтар вялікай колькасьці карцін, сярод якіх «Партрэт Уладыслава Эльяша», «Партрэт Гелены Маджаеўскай», «Канстанты Браніцкі на паляваньні», «Коні на папасе», «Партрэт Андрэя Патоцкага на кані». Маляваў таксама на татранскую тэматыку, між іншага карціну «Выправа ў Татры», якая, праўдападобна, ідэнтычная з карцінай «Лягер Халубінскага».
Remove ads
Літаратура
- Zofia Radwańska-Paryska, Witold Henryk Paryski. Wielka encyklopedia tatrzańska. — Poronin: Wyd. Górskie, 2004. — ISBN 83-7104-009-1
- Leonard Lepszy. Polski Słownik Biograficzny. — Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1935. — Т. 1.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads