Такантынс (штат)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таканты́нс (па-партугальску: Tocantins) — штат на поўначы Бразыліі. Зьяўляецца самым новым штатам Бразыліі, утвораным у 1988 годзе. Тэрыторыя Такантынсу раней была часткай штату Гаяс[3]. Тэрыторыя штату складае 277,6 тысячаў км², а насельніцтва ацэньваецца ў 1,5 млн чалавек паводле стану на 2014 год[4]. Будаўніцтва ягонай сталіцы, горад Палмас, пачалося ў 1989 годзе. Урад інвэсатаваў у бунаўніцтва новай сталіцы, буйную плаціну дзеля стварэньня гідраэнэргетычнага прадпрыемства, чыгунку і адпаведную інфраструктуру дзеля разьвіцьця ў першую чаргу сельскай гаспадаркі. На штат прыпадае 0,75% насельніцтва Бразыліі, які фармуюць каля 0,5% бразыльскага ВУП.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads