Таксі (фільм, 1998)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Таксі»[9] (па-француску: Taxi) — францускі кінафільм 1998 году, які спалучае ў сабе элемэнты кінакамэдыі, баевіка, прыгодніцкага фільма і дэтэктыва. Фільм быў асновай для адной з самых карцыйна пасьпяховых франшыз у Францыі, зборы якой у сусьветным пракаце перавысілі 300 млн долараў. Сусьветныя касавыя зборы першага фільма — $44,4 млн.

Remove ads

Зьмест

Данель Маралес (Самі Насэры) працуе возным піцы ў горадзе Марсэлі. Аднойчы ён вырашыў кінуць гэтую працу дзеля іншай, якую чакаў шэсьць гадоў — работа ў таксі на хуткасным аўтамабілі Peugeot 406. У апошні дзень работы таварышы Данеля зладзілі яму пышныя праводзіны. На іх была дзяўчына Данеля па імю Лілі (Марыён Катыяр). Наступнай раніцай Данель атрымлівае пасьведчаньне вадзіцеля таксі. За кароткі час Данель праславіўся тым, што заўсёды давозіць сваіх кліентаў значна раней за ўмоўлены час, адначасна парушае правілы дарожнага руху — імчыць на высокай хуткасьці і прыцягвае ўвагу паліцыянтаў. Пры гэтым падарожнікам кажа, што ня мае правоў кіроўцы.

Аднойчы Данель падвёз да дома жанчыну Камілу Кутан-Карбадэк. Жанчына ў падзяку запрашае таксіста дадому. Каміла распавядае Данелю пра свайго сына, Эмільена (Фрэдэрык Дыфэнталь), праграміста кампаніі IBM, якога часта пераследуюць няўдачы; напрыклад, ён ня можа атрымаць правы кіроўцы ўжо восьмы раз запар. Эмільен, насамрэч, не праграміст, а паліцыянт. Нясьмелы і нягеглым ён хавае ад знаёмых свае недахопы і прыкідваецца праграмістам. У давяршэньні да ўсяго, Эмільен закаханы ў сваю калегу, камісара Пэтру, якая не ўспрымае яго сур’ёзна.

Адначасова паліцыя займаецца паляваньнем на нямецкую банду «Мэрсэдэс», якая займаецца рабаваньнем банкаў. Пад кіраўніцтвам камісара Жыбэра паліцыянты ладзяць каля чарговага банка засаду. Яны ўжо нагатове ўзяць банду, але з-за неасцярожнасьці Эмільена, паліцыя рэагуе раней часу і абстрэльвае замест машыны злачынцаў аўтамабіль самога міністра ўнутраных спраў. Эмільен засмучаны чарговай няўдачай у жыцьці. Маці суцяшае яго як можа. Яна прапануе сыну, які спазьняецца на службу, дабрацца на таксі і тэлефануе Данелю, які праз некалькі хвілін забірае Эмільена. Думаючы, што перад ім праграміст, таксіст груба разважае пра паліцыю, не саромеецца факту, што парушае правілы дарожнага руху. Эмільен спрабуе зь ім спрачацца, і тады Даніэль дэманструе перад сваім падарожнікам свой вадзіцельскі спрыт.

Даехаўшы да ўчастка, Эмільен прадстаўляецца Данелю супрацоўнікам паліцыі і затрымлівае таксіста. Падчас вядзеньня пратакола Эмільена адцягвае ўвагу Пэтра, якая неўзабаве сыходзіць. Жадаючы зрабіць на дзяўчыну ўражаньне і, наогул, перастаць быць няўдачнікам, Эмільен прагне злавіць банду «Мэрсэдэс» і просіць дапамагчы яму ў гэтым Данеля ў абмен на вяртаньне пасьведчаньня кіроўцы таксі. Данель згаджаецца. Ён вывучае фатаграфіі машыны злачынцаў і заўважае, што іх шыны зусім ісьцёртыя, значыць іх хутка будуць мяняць. Таксама Данель вызначае месца, дзе яны будуць гэтым займацца — шынамантажная майстэрня, якой валодае немец Кругер. Уначы Эмільен і Данель прыязджаюць да гэтага месца. Дачакаўшыся прыезду бандытаў, шалапутны паліцыянт спрабуе іх затрымаць, схаваўшыся ў багажніку. Але немцы, прыняўшы Эмільена за эмігранта-нелягала, выкідваюць яго ў сьмецьцевы бак. Раніцай Эмільен прыязджае да Кругера дапытаць яго, але гаспадар майстэрні сустракае яго стрэламі. Данель ледзь ратуе паліцэйскаму жыцьцё.

Наглядзеўшыся дэтэктываў, Эмільен вынаходзіць плян, як злавіць банду: стрэлам усталяваць у машыне немцаў радыё-перадайнік, пасьля высачыць іх і злавіць. Зь плянам азнаёміўся камісар Жыбэр. Падчас чарговага рабаваньня паліцыя зноў уладкоўвае засаду. У чырвоны «Мэрсэдэс» бандытаў усталёўваецца радыё-перадайнік. Машына нейкі час знаходзіцца ў зоне бачнасьці паліцыі, але ў пэўны момант губляецца. Чарговы плян Эмільена праваліўся. У дадатак, сыходзячы Эмільен забыўся выключыць імбрычак, у выніку яго кватэра згарае ў пажары.

Эмільен разам з маці прыходзяць да Данеля на часовы прытулак, што злуе Лілі, дзяўчыну таксіста, бо ў іх вызначалася рамантычная ноч, якая ўжо некалькі разоў адкладалася. Данель кажа ёй, як паліцыянт яго затрымаў, і пра іх дамову. Лілі абвінавачвае Эмільена ў шантажы. У адказ на гэта Эмільен вяртае Данелю пасьведчаньне і кажа, што прыйшоў да яго як да сябра, а не таму, што паміж імі дамова. Данель згаджаецца даць прытулак у сябе пацярпелым. Лілі і Каміла знаходзяць агульную мову, роўна як і Данель і Эмільен. Данель кажа, што ня можа стаць гоншчыкам, таму што яго бацька, прафэсійны гоншчык, які атрымаў спартыўную траўму, ня вельмі быў бы гэтаму рады.

Наступным днём Данель паведамляе Эмільену, як немцам удалося высьлізнуць: у аўтацягніку яны перафарбавалі чырвоны колер машыны ў шэры, менш прыкметны. Таксіст вылічае іх месцазнаходжаньне і правакуе на гонку, у якой выйграе. Усё гэта Данель зрабіў з мэтай, каб немцы яго запомнілі. Далей у знаходлівага таксіста сьпее плян, як злавіць банду. Для гэтага могуць спатрэбіцца ключы ад некалькіх сьвятлафораў.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads