Тальскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Та́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Таль.
Remove ads
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны Тальскі сельсавет у складзе Любанскага раёну Слуцкай акругі. Цэнтар — вёска Таль. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Любанскім раёне Менскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году — Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году — Менскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Любанскага сельсавету[1], які 10 красавіка 1969 году перайменаваны ў Тальскі сельсавет.
Remove ads
Насельніцтва
Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету — 1888 чалавек[2], зь іх 97,1% — беларусы[3].
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads