Талёнас
часовая валюта Летувы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Талёнасы, «вагноркі», летувіскія талёны — неафіцыйная назва «агульных талёнаў», часовых грошай, уведзеных у Летуве ў якасьці аплатнага сродку спачатку раўналежна, затым наўзамен савецкаму рублю пасьля абвяшчэньня ёю ў 1991 року незалежнасьці ад СССР.
Назву «вагноркі» (па-летувіску: vagnorkės) атрымалі паводле прозьвішча прэм’ер-міністра Летувы з 13 студзеня 1991 па 21 ліпеня 1992 року Гедымінаса Вагноруса. Яшчэ адна назва — «žvėriukai» (па-беларуску: зьвераняты).
Былі ўведзеныя ў абарот 5 жніўня 1991 і з 1 кастрычніка 1992 року абвешчаныя адзіным законным аплатным сродкам у Летувіскай Рэспубліцы. Такім чынам Летува выйшла з рублёвай зоны.
Remove ads
Выпуск 1991 року
На «вагнорках» разьмешчаныя выявы фаўны Летувы (выпуск 1991):
Выпускаліся разьменныя часткі талёнаў — 0,10 і 0,50 талёнаў.
- 0,10 талёнаў
- 0,20 талёнаў
- 0,50 талёнаў
- 1 талён
- 3 талёны
- 3 талёны
У паўторным выпуску быў дададзены надпіс пра пакараньне за падробку і ўведзеная яшчэ адна разьменная частка — 0,20 талёнаў.
- 5 талёнаў
- 5 талёнаў
- 10 талёнаў
- 50 талёнаў
- 50 талёнаў
- 100 талёнаў
Remove ads
Выпуск 1992 року
У 1992 годзе выпушчаныя талёны новага ўзору — меншага памеру і зь іншым малюнкам:
- 1 — два бакасы
- 10 — зязюля ў гнязьдзе
- 50 — глушэц
- 100 — дзьве куніцы
- 200 — алені
- 500 — мядзьведзь
- 10 талёнаў
- 10 талёнаў
- 50 талёнаў
- 100 талёнаў
У пачатку 1993 былі выпушчаныя мадыфікацыі:
- 200 — алені
- 500 — два ваўкі
«Вагноркі» адрозьніваліся прымітыўнасьцю вырабу і нізкім узроўнем абароны ад падробак.
З увядзеньнем у зварот 25 чэрвеня 1993 літа «часовыя грошы» мяняліся ў суадносінах 100 : 1. Талёнасы знаходзіліся ў абароце да 20 ліпеня 1993.
Remove ads
Глядзіце таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads