Талінская затока

затока ў Эстоніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Талінская затока
Remove ads

Та́лінская зато́ка (па-эстонску: Tallinna laht) — затока ў Эстоніі на паўднёвым узьбярэжжы Фінскае затокі Балтыйскага мора.

Хуткія факты Месцазнаходжаньне, Тып вадаёма ...
Remove ads

Тапаграфія

Паўвыспы Сурупі з захаду й Вімсі з усходу абмяжоўваюць Талінскую затоку, а з поўначы выспы Найсар (59°34′0″ пн. ш. 24°32′0″ у. д.) і Аэгна (59°34′40″ пн. ш. 24°45′20″ у. д.), што месьціца за 1,25 мілі на паўночны захад ад паўвыспы Віімсі. Дзьве дробныя выспы Красулі й Кумблі ляжаць паміж Аэгна і паўвыспай Вімсі.

Талінская затока падзелена на некалькі частак:

Плошча 250 км², найбольшая глыбіня 90 мэтраў паміж выспамі Найсар і Аэгна. Вышыня хваль у затоцы дасягае 4-х мэтраў, а ваганьне ўзроўню мора да 2-х мэтраў. Камяністыя мелі вакол выспы Найсар: Новая (Uusmadal (эст.)) (4,2 м) (59°40′0″ пн. ш. 24°35′35″ у. д.), Найсарская (Naissaare Madal (эст.)) (3 м) (59°35′0″ пн. ш. 24°36′0″ у. д.), Сярэдняя (Keskmadal (эст.)) (7,4 м) (59°37′47″ пн. ш. 24°37′48″ у. д.), Літэгрунд (Littegrund (эст.)) (3,2)(59°34′30″ пн. ш. 24°37′48″ у. д.), Хулкарі (Hulkari madal (эст.)) (8,9 м) (59°32′18″ пн. ш. 24°37′0″ у. д.), Кагуранна (Kaguranna madal (эст.)) (11 м)(59°30′48″ пн. ш. 24°36′06″ у. д.), Вахэ (Vahemadal (эст.)) (3,8 м)(59°30′12″ пн. ш. 24°41′36″ у. д.).

Буйнейшыя пясчаныя пляжы Какумяэ, Пельгурана й Пірыта. У затоку ўпадаюць рака Пірыта, буйнейшыя ручаі Ціскрэ й Мустойя. Прыбярэжныя воды неглыбокія, але раптоўна глыбіня імкліва павялічваецца. Дзесяці мэтровая ізабата (роўнаглыбінёвая лінія) за 0,5 мілі ад берага. Сталіца Эстоніі Талін месьціцца на паўднёвым беразе затокі.

Remove ads

Суднаходзтва

Асноўныя навігацыйныя знакі: Маяк Сурупі (Suurupi Tuletorn (эст.)) (59°27′49″ пн. ш. 24°22′49″ у. д.), Маяк Найсар паўночны альбо Пікасярэ (Pikasaare ots Tuletorn (эст.))) (59°36′13″ пн. ш. 24°30′39″ у. д.) (белы васьмігранны бетонная вежа з чырвоным верхам вышынёй 45 мэтраў, Маяк Найсар паўднёвы альбо Хулкарі (Hulkari ots Tuletorn (эст.))) (59°32′27″ пн. ш. 24°33′49″ у. д.), Маяк Талінамадал ( (эст.))Tallinna madal Tuletorn (эст.)) (59°42′7″ пн. ш. 24°43′9″ у. д.), Маяк Кэры (Keri Tuletorn (эст.))) (59°41′55″ пн. ш. 25°01′22″ у. д.). Глыбіні 14–80 мэтраў. Судна падыходзяць да Таліна з N або W у рамках Схемы Падзелу Руху (па-ангельску: Traffic Separation Scheme), якая адзначана створнымі агнямі альбо маякамі й плаваючымі буямі.

Створныя агні

Remove ads

Парты й гавані

Thumb
Ноблэснэр порт. Леннупорт (Гідрасамалётны порт)
Thumb
Стары порт. 2011.

Паказчыкі 2013 году груза- і пасажыраабароту: прыблізна 6700 судоў, 33,000,000 тон грузаў, у тым ліку 140 000TEU й 7 300 000 пасажыраў, якія перавозяцца штогод. Холдынгавая кампанія «Талінскі порт» уключае наступныя пяць партоў: Ванасадам (стары порт, дзе ў 2004 і 2014 гг. былі пабудаваны дзьве прыстані дзеля круізных пасажырскіх суднаў), порт Пальясарэ, Паўднёвы порт Палдыскі (59°20′0″ пн. ш. 24°04′45″ у. д.), порт Муга (59°29′39″ пн. ш. 24°57′33″ у. д.) і пасажырскі порт Саарэмаа каля вёскі Нінасэ (Ninase (эст.), затока Кюдэма (Küdema (эст.)) (58°32′11″ пн. ш. 22°14′7″ у. д.).

Копліскіая затока

Thumb
Затокі: Копліскіая, Пальясарская. Пляж Пельгурана.

Парты дзеля ветразевых яхт, ветразева-маторных і маторных яхт

Thumb
Пірыта: порт, вусьце ракі, пляж, кляштар.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads