Тарнопаль

горад ва Ўкраіне From Wikipedia, the free encyclopedia

Тарнопаль
Remove ads

Тарнопаль (па-ўкраінску: Тернопіль, Ternopil', Аўдыё Uk-Тернопіль.oga ) — горад на захадзе Ўкраіны, адміністрацыйны цэнтар Тарнопальскай вобласьці. Плошча 59 км². Насельніцтва на 2024 год больш за 215 000 чалавек.

Хуткія факты

Тарнопаль — адзін з трох галоўных цэнтраў гістарычнага рэгіёну Галічына.

Remove ads

Паходжаньне назову

Існуюць розныя вэрсіі паходжаньня назову гораду. Хутчэй за ўсё, свой назоў паселішча атрымала ад прозьвішча ягонага заснавальніка, Яна Амара Тарноўскага (да 1944 году горад меў назву па-ўкраінску: Тарнополь[2]).

Гісторыя

Thumb
Тарнопальскі замак

Упершыню ўзгадваецца 15 красавіка 1540 году, калі кароль Жыгімонт I выдаў кракаўскаму кашталяніну, вялікаму кароннаму гетману Яну Амару Тарноўскаму грамату на заснаваньне гораду і валоданьне зямлёй вакол яго. У 1548 годзе горад атрымаў Магдэбурскае права. У 1605 годзе Тарнопаль пацярпеў ад татарскага нападу.

У 1772 годзе, у выніку Першага падзелу Рэчы Паспалітай перайшоў у склад Аўстрыі. У 1809—1815 гадох быў часова акупаваны Расеяй. У 1844 годзе ўказам аўстрыйскага імпэратара Фэрдынанда І Тарнопаль стаў вольным каралеўскім горадам.

Падчас Першай сусьветнай вайны, у 1914—1917 гадох быў акупаваны расейскімі войскамі. З 3 лістапада 1918 году стаў часткай Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі, якая 22 студзеня 1919 году ўвайшла ў склад Украінскае Народнае Рэспублікі.

Зь ліпеня 1919 г. па верасень 1939 г. знаходзіўся ў складзе Польшчы. Падчас Другой сусьветнай вайны, 17 верасьня 1939 году горад занялі войскі Чырвонай арміі. 27 ліпеня 1941 году жыхары гораду ўхвалілі рэзалюцыю ў падтрымку аднаўленьня Ўкраінскае дзяржаўнасьці, прынятую ў Львове 30 чэрвеня 1941 году. З 2 жніўня 1941 году па 15 красавіка 1944 году знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

З 24 жніўня 1991 году Тарнопаль у складзе незалежнай Украіны.

Remove ads

Насельніцтва

Колькасьць

Насельніцтва (чал.)
195919701979198920012017
52 245 84 663 143 625 204 845 227 755 217 866

Мова

Больш інфармацыі украінская мова, расейская ...

Транспарт

У Тарнопалі ёсьць тралейбусныя і аўтобусныя маршруты гарадзкога транспарту.

Славутасьці

Thumb
Узьвіжанская царква

Музэі

  • Тарнопальскі абласны краязнаўчы музэй
  • Тарнопальскі абласны мастацкі музэй
  • Тарнопальскі гісторыка-мэмарыяльны музэй палітычных вязьняў
  • Музэй Івана Пулюя

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads