Тарпэда Магілёў

беларускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Тарпэда» — беларускі футбольны клюб з Магілёва, заснаваны ў 1960 годзе. Найлепшым дасягненьнем зьяўляецца 7 месца ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі 1992 году.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

У 1979 годзе клюб пачаў гуляць у вышэйшай лізе БССР. У 1982 годзе «Тарпэда» выйграла чэмпіёнскі тытул.

У вышэйшай лізе Рэспублікі Беларусь «Тарпэда» пачало гуляць у 1992 годзе. Найбольш пасьпяховымі былі першыя два сэзоны, калі каманда фінішавала на 7-м месцы (1992) і 8-м (1992—1993). Пасьля гэтага «Тарпэда» не магло дасягнуць месца, вышэйшага за 11-е і часьцей за ўсё змагалася за выжываньне ў вышэйшай лізе.

У 1996 годзе «Тарпэда» было пераназванае ў «Тарпэда-Кадзіна». Сэзон 2000 году каманда завяршыла на 15-м месцы й вылецела ў першую лігу. Пасьля 5 сэзонаў у першай лізе (2001—2005) каманда была расфармаваная. У пачатку 2006 году на базе стадыёну «Тарпэда» ў Магілёве была сфармаваная цалкам новая каманда — «Савіт», якая пачала гуляць у другой лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.

У 2015—2016 гадах каманда выступала ў другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Remove ads

Гісторыя назваў

  • 1959—1961: Мэталюрг
  • 1962—1963: Кіравец
  • 1964—1978: Мэталюрг
  • 1979—1995: Тарпэда
  • 1996—2005: Тарпэда-Кадзіна
  • З 2015 году: Тарпэда

Дасягненьні

  • 1982 — Чэмпіён БССР

Статыстыка

Больш інфармацыі Сэзон, Ліга ...

Галоўныя трэнэры

  • Міхаіл Ерамчук (ліпень — сьнежань 2016 году)[1]
  • Аляксандар Вопсеў (сакавік — чэрвень 2016 году)[2]
  • Аляксандар Бразевіч (чэрвень — жнівень 2015 году)[3]
  • Віктар Чарных (да чэрвеня 2015 году)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads