Тацьцяна Паплаўская
беларуская мовазнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тацьця́на Ві́ктараўна Папла́ўская (нар. 1949, Адэса, цяпер Украіна) — беларуская мовазнаўца.
Доктарка філялягічных навук (1996) і прафэсарка (1998). Загадніца катэдры маўленьнязнаўства і тэорыі камунікацыі на Факультэце міжкультурных камунікацыяў МДЛУ (з 1996 году).
У 1971 годзе скончыла Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. У 1976-м пачала выкладаць у Менскім пэдінстытуце замежных моваў. У 1983 годзе выдала ў суаўтарстве манаграфію «Параўнальная тыпалёгія беларускай і ангельскай моваў». У 1993-м выпусьціла манаграфію «Сэгмэнтарная фанэтыка і прасодыя вуснага маўленьня». У 1995 годзе напісала манаграфію «Маўленчы рытм у сынхраніі і дыяхраніі». У 1996-м атрымала навуковую ступеню доктаркі філялягічных навук і заняла пасаду загадніцы катэдры маўленьнязнаўства і тэорыі камунікацыі на Факультэце міжкультурных камунікацыяў МДЛУ. У 1998 годзе атрымала навуковую годнасьць прафэсаркі. У 2012 годзе выпусьціла падручнік «Параўнай і абмяркоўвай». Напісала працы ў галіне фаналёгіі, камунікатыўнага і функцыянальнага мовазнаўства[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads